Беларуская Служба

«У Расіі не пройдуць перамены заходняга тыпу»

23.04.2021 15:55
Былы польскі міністр нацыянальнай абароны Рамуальд Шэрамецеў сказаў у інтэрв’ю выданню Polska The Times, што чакаць пераменаў у заходнім стылю ў Расіі недарэчна, яны не пройдуць ніколі.
Рамуальд ШэрамецеўTB/PR24

На думку польскага палітыка, расійскі прэзідэнт тэстуе цярплівасць заходніх урадаў у дачыненні да справы Аляксея Навальнага, канцэнтрацыі войскаў ля ўкраінскай мяжы ды дыпламатычнага скандалу з Чэхіяй.

На думку эксперта, Пуціну справа Навальнага не дапамагае. Ён стараецца адначасова паказаць сваймународу, што не баіцца апазіцыянера, адначасова для Захаду стараецца трымаць яго пры жыцці, пра што сведчыць перанос Навальнага ў турэмны шпіталь. Таксама, паводле Шэрамецева, апазіцыянер павінен трымаць кантакты і мець падтрымку працаўнікоў рэжыму, прынамсі тых, хто бывае на Захадзе і заходнія каштоўнасі яму не чужыя. Пры спрыяльных абставінах яны маглі б перайсці на бок апазіцыянера.

У перамены ў заходнім стылі ў Расіі, дзе шануецца дэмакратычнае права выбару, свабода слова і правы чалавека, былы міністр абароны Польшчы не верыць. Расія выхавалася ў мангола-татарскай культуры і кожнае праяўленне цікавасці да заходняга грамадства, пасля эпохі Пётра 1-га, заканчваліся пераследам прозаходніх элітаў.

 Інакш сітуацыя складваецца ў Беларусі і Украіне. Паводле палітыка, перамены ў гэтых краінах і праявы бунту супраць аўтарытарнага курсу былі магчымыя таму, што доўгі час гэтыя землі з’яўляліся часткай Рэчы Паспалітай, якой у культурным плане бліжэй да Захаду і ягоных каштоўнасцяў, -  чытаем у інтэрв’ю з былым міністрам абароны Польшчы Рамуальдам Шэрамецевым газеце Polska The Times.

аев