Беларуская Служба

Мядзведзеў сітуацыю з Украінай параўнаў да кубінскага канфлікту ў 1961 годзе

26.04.2021 14:22
Свет тады апынуўся на мяжы атамнага канфлікту.
                   , 23  2021 .
Загрузка расійскай бронетэхнікі ў вялікі дэсантны карабель ВМФ Расіі пасля ваенных трэніровак Узброеных сіл Расіі на палігоне Опук у Крыме, 23 красавіка 2021 г. PAP/EPA/RUSSIAN DEFENCE MINISTRY HANDOUT

Дзмітрый Мядзведзеў даў зразумець, што рост напружанасці вакол Украіны меў на мэце схіліць амерыканцаў да саступак і размоваў пра глабальныя справы – піша Dziennik Gazeta Prawna. Ён параўнаў апошнія напружанасці паміж Расіяй і Украінай да кубінскага крызісу з 1961 году. Свет тады апынуўся на мяжы атамнага канфлікту, якога ўдалося пазбегнуць дзякуючы кампрамісу, заключаным паміж лідарамі ЗША і СССР Джонам Кэнэдзі і Мікітам Хрушчовым.

Дзмітрый Мядзведзеў задаўся пытаннем, ці «новая амерыканская адміністрацыя знойдзе ў сабе мудрасць кампрамісу». Ён пералічвае галоўныя прэтэнзіі Расіі да Захаду: санкцыі, палітыка ЗША ў дачыненні да суседзяў Расіі, асабліва Украіны, і крокі супраць «Паўночнага патоку-2».

Некалькі дзён таму прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў адхіліў прапанову зладзіць сустрэчу Пуціна і Байдэна, гаворачы, што час яшчэ не прыйшоў. Аднак, у кулуарах ужо ідзе дыскусія на тэму магчымага месца такой сустрэчы. Сярод прапановаў паяўляліся Белград, Братыслава, Хельсінкі і Вена. Учора расійскія СМІ напісалі, што гаворка можа ісці пра чэрвень. У сувязі з гэтым словы Мядзведзева можна расцэньваць як спіс прапанаваных пытанняў у бок амерыканскай адміністрацыі.

Акрамя Украіны, гаворка ідзе і пра Беларусь, канстатуе Dziennik Gazeta Prawna.

ав