Беларуская Служба

Чалавецтва не забывае пра Чарнобыль

26.04.2021 15:34
35 год таму адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі - адна з найвялікшых катастроф у гісторыі атамнай энергетыкі.
Аўдыё
  • 35 гадавіна Чарнобыльскай аварыі
Ілюстрацыйны здымакEPA/SERGEY DOLZHENKO Dostawca: PAP/EPA

Вынікам стала радыеактыўнае забруджванне значнай часткі Еўропы ды запавольванне развіцця гэтага сектара энергетыкі. Аднак ядзерная энергія надалей застаецца таннай, экалагічнай ды адносна бяспечнай альтэрнатывай для нафты.

Першапачаткова СССР хавай інфармацыю пра выбух на Чарнобыльскай АЭС. Потым, пасля таго, як еўрапейскія краіны зарэгістравалі гвалтоўны рост радыеактыўнага фону, кіраўніцтва СССР абмежавалася скупымі дадзенымі. Гэта выклікала ў розных еўрапейскіх краінах спекуляцыі пра тысячы смяротных ахвяр магчымасць выбуху ядзернай вайны. Менавіта так тыя падзеі запомніў прафесар Збігнеў Явароўскі, кіраўнік Навуковай рады Цэнтральнай лабараторыі радыяцыйнай абароны ў Варшаве.

 - Я прыйшоў 28 красавіка на працу. Асістэнтка мне сказала, што радыеактыўнасць павялічылася ў 550 тысяч разоў у параўнанні з учарашнім днём. Гэта быў шок. Таму што ў нас не было ніякай інфармацыі, апроч той, што даваў наш маніторынг. Тады я падумаў, што пачалася ядзерная вайна.

 Каля 600 000 чалавек з усяго Савецкага Саюза прынялі ўдзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы. З іх каля траціны атрымалі вялікія дозы апраменьвання. Самыя буйныя – тыя, хто ліквідаваў наступствы аварыі адразу пасля выбуху і забяспечвалі пашкоджаны рэактар. Іх называюць "ліквідатарамі". Адным з іх быў пажарны Мікола Мікіценка, які ўзгадаў тыя дні ў інтэрв'ю Польскаму радыё.

- Я быў там 20 дзён, пачынаючы з мая. Нашай задачай было адпампоўваць заражаную ваду ды рыхтаваць бетон для саркафагу. Нам не казалі праўды  пра выпраменьванне, але арганізм сам даваў знакі. Шмат у каго кружылася галава, ірвота, шмат хто памёр. Першы – наш кіроўца, праз месяц.

Па сёння працягваюцца таксама дыскусіі адносна прычын гэтай катастрофы. Дамінуюць два тлумачэнні: “чалавечыя” памылкі, то бок памылкі персаналу, і тэхнічныя недасканаласці канструкцыі. Для прадухілення далейшага забруджвання былі пабудаваныя два саркафагі над знішчаным чацвёртым рэактарам. Першы пасля выбуху, і другі ў 2016 годзе. Ён разлічаны на 100 гадоў, будаўніцтва новага "даху" каштавала 1,5 мільярда еўра. Структура была створана дзякуючы ахвяраванням больш чым 40 краін, у тым ліку Польшчы.

 Новая металічная і бетонная канструкцыя насунута на стары саркафаг, каб абараніць знешняе асяроддзе ад забруджвання, - сказаў будаўнік Пятро Брытан.

- Стан старога саркафагу ў будучым мог змяніцца ў выніку завалаў. Новая арка і аб’ект “Прыкрыццё” гарантавана абароніць нас ад выкідаў пылу.

 

Таксама эксперты працягваюць спрачацца пра колькасць ахвяр катастрофы. Адно вядома дакладна, што Чарнобыль доўга будзе ўплываць на здароўе, кажа Аляксей Яблыкаў з Расійскай акадэміі навук.

- Рэха Чарнобылю доўгае, хваробы – гэта толькі адна частка праблемы.

Таксама Чарнобыль моцна паўплываў на запаволенне развіцця атамнай энергетыкі ў свеце. Так у Італіі ды Германіі адмовіліся ад атамнай энергетыкі.

Разам з тым, ані чарнобыльская, ані пазнейшыя аварыі не спынілі будаўніцтва новых станцый. Напрыклад, ва Ўсходняй Еўропе новую АЭС пабудавалі ў Беларусі. Планы будаўніцтва атамных станцый маюць іншыя краіны рэгіёну: Украіна, Расія, Польшча. Сёння няма альтэрнатывы атамнай энергетыцы мяркуе Вольга Кашарная з Нацыянальнага інстытута стратэгічных даследаванняў. Нават пасля аварый у Японіі ды Чарнобылі.

 - Аварыя на ядзернай электрастанцыі мае такую самую верагоднасць, як на любым хімічны заводзе, або на нафтавай платформе. Здарэнні не спыняць развіццё атамнай энергетыкі. Спадзяюся АЭС пабудуюць і ў Польшчы. Таму што альтэрнатывы насамрэч няма. Альтэрнатыўныя крыніцы энергіі, якія ўсе імкнуцца развіваць пакуль не маюць канкурэнцыяй здольнасці. Для Японіі атамная энергетыка стала выратаваннем. У іх працуюць 55 рэактараў, нягледзячы на высокую сейсмічнасць іх тэрыторыі. Вядома, зялёныя рухі будуць ціснуць на атамную энергетыку, але шматлікі краіны не адмовяцца. Расія ўжо абвясціла пра гэта, Украіна таксама. Іншага выхаду няма. Паглядзіце нават арабскія краіны, якія не мелі рэактараў, а нафту – думаюць пра гэта. Таксама Іран. Яны разумеюць, што газ і нафта – гэта тэхналогіі мінулага стагоддзя.

Больш за тое, прыклад Беларусі паказвае, што на сённяшні момант міжнародная супольнасць не мае інструментаў, каб забараніць дзяржаве будаўніцтва АЭС.

Юры Ліхтаровіч