Беларуская Служба

На польскай палітычнай сцэне адбываецца землятрус

07.05.2021 14:17
На нашых вачах мяняецца палітычная сцэна ў Польшчы, асабліва на баку апазіцыі. 
Левыя сілы Польшчы PAP/Rafał Guz

Газета «Polska Times» піша пра падзеленую апазіцыю ў Польшчы. У ёй адбыўся сапраўдны землятрус. На нашых вачах мяняецца палітычная сцэна ў Польшчы, асабліва на баку апазіцыі. Пасля таго як левыя заключылі пагадненне з кіруючай кансерватыўнай партыяй «Права і справядлівасць» і прагаласавалі за прыняцце Польскага плану адбудовы, расклад сіл ужо ніколі не будзе ранейшым. Апазіцыя выходзіць з галасавання разбітая і падзеленая.

Ужо цяпер бачна, што адносіны галоўнай апазіцыйная сілы «Грамадзянскай кааліцыі» і Левых кардынальна мяняюцца. Гаворка не толькі пра апошняе галасаванне, але пра саму стратэгію функцыянавання шэрагу антыўрадавых партый і пра пытанне: ці змаганне з «Правам і справядлівасцю» павінна быць самамэтай. Ці гэта павінна быць мэта, для рэалізацыі якой можна выкарыстоўваць усе сродкі?

Уступная ацэнка рахунку прыбытку і стратаў, абапіраючыся на апытанні, паказвае, што ніводзін з бакоў не выйграў, але і не прайграў. Цяжка сказаць, ці апазіцыі будзе склада вярнуцца да супрацы. З упэўненасць можна сказаць, што форма адносін паміж апазіцыйнымі партыямі кардынальна зменіцца – піша «Polska Times».

ав