Беларуская Служба

Якімі будуць войны будучыні?

11.05.2021 17:24
Узброеныя сілы павінны быць меншыя, але значна лепш аснашчаныя і мабільныя, чым вялікія арміі мінулага.
Żołnierze niemieccy w natarciu
Żołnierze niemieccy w natarciuU.S. National Archives and Records Administration/wikipedia.pl/domena publiczna

Гадавіна перамогі ў Другой сусветнай вайне схіляе журналістаў да разважанняў пра магчымасць успышкі новага ўзброенага канфлікту. Яны, праўда, здараюцца час ад часу, і нават у бліжэйшым замежжы, але гэта ўжо не тыя войны, што былі дзясяткі ці сотні гадоў таму.

Пра вайну новай генерацыі піша выданне Sieci. У якасці прыкладу такога канфлікту часопіс прыводзіць леташнюю вайну паміж Азербайджанам і Арменіяй. Азербайджанцы выкарысталі ўпершыню ў вялікім маштабе ўзброеныя беспілотныя апараты. У выніку, паводле падлікаў галандскай групы экспертаў, армяне страцілі за кароткі час 222 танкі, 58 бронетранспарцёраў і 540 грузавікоў – агулам тэхніку коштам у 2 млрд долараў ЗША. Страты азербайджанцаў былі значна меншыя. На падставе гэтага аналізу некаторыя робяць выснову, што сучасная армія патрабуе значна менш танкавых войскаў, чым традыцыйная. БЛА, так званы «самагубца», які падрывае танкі, каштуе каля 100 тыс долараў, а танк – нават 12 млн.

Расіяне ўжо даўно зразумелі, што цяпер ваенны канфлікт у роўнай ступені праходзіць у інфармацыйнай сферы, як на палі бою. Поспех аперацыі залежыць перш за ўсё ад хуткасці і эфектыўнасці рэакцыі дзяржаўнага кіраўніцтва. Узброеныя сілы павінны быць меншыя, але значна лепш аснашчаныя і мабільныя, чым вялікія арміі мінулага. У вайне будучыні значэнне невялікіх спецыяльных адзінак, якія будуць дзейнічаць хутка, у малых групах, якія цяжка будзе лакалізаваць і знішчыць, будзе толькі павялічвацца.

нг