Адміністрацыя прэзідэнта Джо Байдэна не ўвядзе санкцый супраць ключавой кампаніі Nord Stream 2 AG, якая адказвае за будаўніцтва газаправода Nord Stream 2, паведамляе амерыканскі інфармацыйны сайт Axios са спасылкай на неафіцыйную крыніцу ў Дзярждэпартаменце ЗША.
Паводле той жа крыніцы інфармацыі, Вашынгтон плануе ўвесці новыя санкцыі супраць расійскіх суднаў, якія ўдзельнічаюць у пракладцы газаправода.
Паводле сайта Axios, пра гэта гаворка ідзе ў абавязковай справаздачы, якую Дзярждэпартамент прадставіць Кангрэсу ЗША. Дакумент павінен утрымліваць спіс суб'ектаў, ахопленых санкцыямі ЗША.
Партал падкрэслівае, што ЗША бачаць магчымасць спынення будаўніцтва газаправода шляхам увядзення абмежаванняў для кампаній, якія з'яўляюцца канчатковымі спажыўцамі газу, які будзе пастаўляць згаданая труба.
Nord Stream 2 - газаправод, які злучае Расію і Германію. Яго гадавая магутнасць павінна скласці 55 мільярдаў кубаметраў. Праект завершаны на 95%, паведамляе energetyka24.com.
аз