Беларуская Служба

Лукашэнка рыхтуе «Вялікі тэрор»

24.05.2021 15:40
Гэты тэрмін звязаны са сталінскай практыкай масавых чыстак і забойстваў палітычных ды класавых апанентаў у СССР. 
Аўдыё
  • Эксперт тлумачыць пірацкі захоп самалёту рэжымам Лукашэнкі
Ілюстрацыйны здымакEPA/ONLINER.BY S Dostawca: PAP/EPA.

Нельга выключыць, што падобны крок рыхтуе і рэжым Лукашэнкі. Яму быў патрэбны блогер Раман Пратасевіч да паказальнага працэсу над апазіцыяй, што можа стаць стартам для масавых забойстваў і арыштаў апанентаў Лукашэнкі ў Беларусі, выказвае здагадку наш аглядальнік.

У нядзелю беларускія ўлады здзейснілі акт ««угону, падтрыманага дзяржавай», як заявіла авіякампаніі Ryanair, самалёт якой ляцеў з Афінаў у Вільнюс, і быў перахоплены беларускімі ВПС ды вымушаны здзейсніць незапланаваную пасадку ў Мінску.

Першапачаткова паведамлялася, што прычынай пасадкі стала паведамленне аб мініраванні самалёта, але потым інфармацыя не пацвердзілася. Высветлілася, што Лукашэнка адправіў знішчальнік на перахоп самалёту, каб арыштаваць былога рэдактара НЕХТА Рамана Пратасевіча, якія ляцеў на гэтым самалёце ў Вільнюс.

Дзеянні беларускіх уладаў выклікалі вельмі жорсткае асуджэнне на Захадзе. Так кіраўнікі камісій па міжнародных справах парламентаў ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Польшчы, Літва, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі і Ірландыі лічаць пагрозу прымянення ракет «паветра-паветра» у адносінах да рэйса FR4978 актам дзяржаўнага тэрарызму з боку так званага ўрада ў Мінску.

9 краін ініцыявалі поўную забарону грамадзянскіх палётаў у паветранай прасторы Беларусі, а таксама маюць намер дамагчыся забароны на ўдзел Беларусі ў Інтэрполе і іншых міжнародных арганізацыях.

Што хоча атрымаць Лукашэнка, што пераважвае пагрозу санкцый, каб вырашыцца захапіць мірны самалёт дзеля затрымання звычайны журналіст, які пасля сыходу з NEXTA быў фатографам у камандзе Святланы Ціханоўскай, рэдагаваў тэлеграм канал «Беларусь галаўнога мозгу» ды не адыгрываў значнай ролі ў пратэставым руху?

Пра гэта мы запыталіся ў палітолага Паўла Ўсава.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі