Беларуская Служба

Крысціна Ціманоўская ўсё ж такі канчаткова прыляціць у Варшаву

04.08.2021 13:47
Раней СМІ паведамілі, што беларуская вылецела з Токіа ў Вену
Kryscina Cimanouska
Kryscina Cimanouska BSSF/Belarusian Sport Solidarity Foundation

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка паведаміў, што сёння беларуская спартоўка Крысціна Ціманоўская ўсё ж такі прыляціць у Варшаву. Раней СМІ паведамілі, што беларуская вылецела з Токіа ў Вену, інфармуе Gazeta Wyborcza.
Апальная беларуская лёгкаатлетка мела прыляцець у Варшаву рэйсавым самалётам з японскай сталіцы. Рашэнне аб тым, што дзяўчына паляціць усё ж такі ў Вену, было прынятае ў апошні момант. Пры гэтым намеснік міністра замежных спраў Польшчы Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк паведаміў, што Ціманоўская знаходзіцца ў пастаянным кантакце з польскімі дыпламатычнымі службамі.

Бягуння атрымала польскую гуманітарную візу. Чакалася, што яна прыбудзе непасрэдным рэйсам у Варшаву, аднак дзяўчына вылецела ў Вену. Аднак пазней аказалася, што канчаткова Ціманоўская прыбудзе ў польскую сталіцу. Праз нейкі час Шынкоўскі вэль Сэнк напісаў у сацсетках, што з-за меркаванняў бяспекі падрабязная траса пералёту беларускі не паведамлялася.

Некалькі дзён таму Крысціна Ціманоўская скрытыкавала сваё спартыўнае кіраўніцтва. Беларускі бок забараніў ёй выступаць на алімпійскіх гульнях. У выніку дзяўчына адмовілася вяртацца на радзіму і папрасіла дапамогі ў Міжнароднага алімпійскага камітэту. Афіцыйная Варшава адразу ж заявіла, што гатовая прыняць Ціманоўскую ў сябе.
Падчас пратэстаў, якія пачаліся ў Беларусі амаль год таму, Крысціна падтрымала беларускі народ, зазначае Gazeta Wyborcza.

вс