У выніку латвійскі ўрад увёў надзвычайнае становішча ў чатырох раёнах блізка мяжы. Фактычна гэта азначае яе поўнае закрыццё. Такая сітуацыя будзе доўжыцца тры месяцы, да 10 лістапада.
Мяркуецца, што перанакіраванне мігрантаў у еўрапейскія краіны з’яўляецца адмысловай тактыкай лукашэнкаўскага рэжыму. Гэта адказ беларускага боку на санкцыі, якія еўрапейская супольнасць увяла супраць Мінска. Першай ад гібрыдных дзеянняў Мінска пацярпела Літва. Літоўскі ўрад прыняў меры, якія спынілі пераход праз мяжу мігрантаў з Беларусі, у выніку рэжым Лукашэнкі накіроўвае мігрантаў у бок мяжы з Польшчай і зараз Латвіяй.
Пасля таго як Літва спыніла паток мігрантаў у сваю краіну, Аляксандр Лукашэнка загадаў не пускаць назад нікога, хто апынуўся за беларускай мяжой. Ва ўсім абвінаваціў ЕЗ, які нібыта спрабуе пакараць Беларусь за тое, што «каляровая рэвалюцыя» не перамагла ў краіне.
Сярод людзей, якія перасякаюць беларуска-латвійскую мяжу знаходзяцца мужчыны і жанчыны з дзецьмі. Паводле кіраўніка памежнай службы Латвіі Гунціса Пуятса, не хапае ўжо месцаў у цэнтрах для ўцекачоў і людзі вымушаны спаць у намётах.
Урад Іраку ў нядзелю прыняў рашэнне аб спыненні авіяспалучэнняў з Беларуссю, чытаем у сённяшнім выданні Gazeta Wyborcza.
аев