Беларуская Служба

Беларусы пікетуюць Міжнародны Валютны фонд

23.08.2021 15:26
Ідзецца пра ціск на арганізацыю, якая разглядае пытанне выдзяленні Беларусі мільярда долараў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарScreenshot z Youtube

23 жніўня Міжнародны валютны фонд разглядае пытанне пра выдзяленне 1 мільярда долараў беларускім уладам на пераадоленне наступстваў каранавіруса. Беларусы выдатна разумеюць, што шараговыя грамадзяне гэтых грошай не ўбачаць, кажа адзін з ініцыятараў пратэстаў старшыня НАУ Павал Латушка.

- Гэты мільярд будзе выкарыстаны на сілавое ўтрыманне ўлады, захопленую праз выбарчыя фальсіфікацыі, на самыя жорсткія рэпрэсіі супраць мірных грамадзян у гісторыі сучаснай Беларусі, на ўтрыманне сілавікоў ды турмаў, на набыццё зброі, катаванні ды забойствы. Насуперак высокім мэтам МВФ гэты мільярд не будзе выкарыстаны на падтрыманне беларускай эканомікі ды спрыянне выхаду з рэцэсіі.

У звязку з гэтым у сацыяльных сетках пачалася акцыя пад лозунгам #NoGrantForDictator, каб нагадаць міжнароднай супольнасці, канкрэтна МВФ, што нельга даваць мільярд долараў рэжыму Лукашэнкі, якія катуе беларускі народ.

Акцыю ініцыявала беларуска Марыя Забара, якая жыве ў ЗША.

- Беларусы, у гэты панядзелак дыктатар Лукашэнка можа атрымаць мільярд долараў ад Міжнароднага валютнага фонду. Мы ня можам застацца з боку і таму абвяшчаем міжнародным беларускі флэшмоб. Запрашаем далучыцца і патрабаваць, каб гэтыя грошы на трапілі да Лукашэнкі.

Менавіта яна выйшла на адзіночны пікет каля будынка МВФ і Казначэйства ў Вашынгтоне, пасля чаго да акцыі пачалі далучацца беларускія дыяспары іншых краін. Акцыі прайшлі ў Польшчы, Літве, Чарнагорыі ды іншых краін.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне падрыхтавала петыцыю з патрабаваннем заблакіраваць перадачу мільярда долараў для Лукашэнкі ды перадала дакумент у прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ў Вільне. 

Кампанію #NoGrantForDictator патрымаў таксама амерыканскі сенатар Роберт Менендес, які Джо Байдэну ліст за заклікам да ўрада ЗША і кіраўніцтва МВФ афіцыйна не прызнаваць рэжым Лукашэнкі.

Юры Ліхтаровіч