Пасол Афганістану ў Польшчы Тахір Куадыры (Tahir Qadiry) кажа журналістам выдання Dziennik Gazeta Prawna, што ён нічога не ведае аб тым, што афганскія людзі качуюць на польска -беларускай мяжы.
Мігрантаў на мяжу завозіць рэжым Лукашэнкі. Польшча спрабуе вырашыць праблему змяняючы права. Учора ў польскі Сэйм паступіў урадавы законапраект, які адкрывае магчымасць «неадкладнага вяртання на другі бок мяжы людзей, якія перайшлі яе насуперак законам».
Газета адзначае, што кіруючая партыя «Права і справядлівасць» апынулася ў даволі абсурднай сітуацыі. Польскі ўрад вядзе шырокамаштабную акцыю ў Кабуле па ратаванні афганцаў, якія чакаюць на аэрадроме ў афганскай сталіцы. Шмат хто з гэтых людзей не меў ніякага дачынення да польскага кантынгенту ў Афганістане. Сярод прывезеных звычайныя людзі, якія не хочуць жыць пад талібамі.
Такім чынам з аднаго боку Польшча не пускае мігрантаў праз польска-беларускую мяжу, а з другога сама іх прывозіць у краіну.
яс