Беларуская Служба

П. Усаў: Забойства супрацоўніка КДБ – лагічная эвалюцыя падзей у Беларусі

30.09.2021 14:02
Людзі пачынаюць паступова разумець, што іншага выйсця з сітуацыі не засталося.
Аўдыё
  • П. Усаў: Забойства супрацоўніка КДБ – лагічная эвалюцыя падзей у Беларусі
Павал Усаўradyjo.net

Паводле палітолага Паўла Усава, гэта лагічная эвалюцыя рэпрэсій і тэрору, якія адбываюцца ў Беларусі. Людзі пачынаюць паступова разумець, што іншага выйсця з сітуацыі не засталося.

-Застаецца ці прымусовая эміграцыя, ці радыкалізацыя дзеянняў. Нельга выключыць, што радыкальныя выпадкі могуць праяўляцца ўсё часцей. Расце глыбокае пачуццё несправядлівасці. Тэрор дае энергію ментальнай і псіхалагічнай трансфармацыі, што прывядзе да росту канфліктнасці. Гэта непазбежна.

Па-другое, важна адзначыць, што мяняецца палітычная культура беларусаў. Калі раней казалі, што яны згінаюцца перад любой уладай, што так і трэба, то цяпер мы бачым паступовае фарміраванне іншай мадэлі паводзінаў – супраціву і нязгоды. Сталы тэрор прыводзіць да таго, што ў грамадстве назапашваецца негатыўная энергія і прага да помсты, якая так ці інакш выльецца ў тэрор з іншага боку ўжо пасля змены палітычнай сітуацыі ў Беларусі. У перспектыве нас чакае сур’ёзнае, крывавае супрацьстаянне.

У далучаным гукавым файле палітолаг таксама каментуе вынікі працы Канстытуцыйнай камісіі.

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

П. Усаў: Час задумацца, каб замарозіць сяброўства Беларусі ў ААН

22.09.2021 12:01