Падчас пашыранага пасяджэння Канстытуцыйнай камісіі Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў інфармацыю аб тым, што ён можа заняць пасаду кіраўніка УНС, паведамляе яго прэс-служба.
«Я часам Наталлі Іванаўне казаў, калі яна закранала пытанне УНС: ты запомні сама і перадай іншым – калі Лукашэнка яшчэ пагодзіцца стаць старшынёй Усебеларускага народнага сходу, так вы павінны мяне папрасіць на каленях і падзякаваць, калі я пагаджуся, а не ў папрок мне ставіць, што я там для сябе чагосьці…» – адзначыў Лукашэнка і ў чарговы раз падкрэсліў, што за гады кіравання краінай «наеўся» прэзідэнцтва.
Мяркую, што мы ўбачым калектыўнае ўкленчанне чыноўнікаў з заклікам да Лукашэнкі ўзначаліць УСН. Чаму я так упэўнены?
Узгадайце, як ваенны камісар Гомельскай вобласці палкоўнік Андрэй Крываносаў правёў «эстафету поціскаў рукі» з вайскоўцамі свайго гарнізона, каб падзяліцца «зарадам энергіі».
Крываносаў папрасіў у Лукашэнкі 12 лютага 2021 г. падчас Усебеларускага народнага сходу атрымаць «зарад энергіі і рашучасці, паціснуўшы цвёрдую руку».
* Мікалай Карпянкоў, намеснік міністра ўнутраных спраў РБ – камандуючы ўнутранымі войскамі можа стаць новым прэзідэнтам РБ.
Паглядзіце і паслухайце ягоныя выказванні на гэтым тыдні: «Ёсць рэальныя адмарозкі, … якія працуюць на BYPOL, прадажныя людзі, тыя, што ненавідзяць сябе, людзей, сваю краіну, якой пагражаюць. І нашым дзецям пагражаюць, гатовыя жыўцом нават нашых дзяцей зжэрці. …Не дай бог, нешта адбудзецца, мы ж байца свайго не зможам утрымаць або афіцэра-крапавікоў«.
«За гэтымі нелегальнымі мігрантамі стаяць… І яны спрабуюць пад выглядам нібыта, скажам так, вяртання да нас нелегальна трапіўшых да іх мігрантаў закідваць да нас тэрарыстаў сюды і экстрэмістаў. Па ўсёй Заходняй Еўропе збіраюць усіх тых, хто ў іх сядзеў у следчых ізалятарах і пад следствам быў, закінуць сюды, у Рэспубліку Беларусь, для таго каб дэстабілізаваць абстаноўку».
* Карпянкоў заявіў, што забойства супрацоўніка КДБ – гэта адпраўная кропка, якая падзяліла ўсё на «да і пасля».
Што тычыцца тых, хто пакідаў негатыўныя каментары з нагоды гібелі сілавіка, то, на думку намесніка кіраўніка МУС, яны «заслугоўваюць толькі фізічнага знішчэння, ніяк інакш».
Андрэй Зэльцар перад уварваннем кадэбістаў у цывільным званіў на 102.
На тэлеканале СТВ Рыгор Азаронак заявіў, што былі два званкі з кватэры Зэльцара на нумар 102. Першы раз званіў Андрэй, другі – ягоная жонка.
«Яны самі выклікалі міліцыю на сябе», – інтэрпрэтаваў гэтыя факты Рыгор Азаронак.
28 верасня супрацоўнікі КДБ узламалі дзверы і ўварваліся ў кватэру, дзе знаходзіўся Андрэй Зэльцар і ягоная жонка Марыя Успенская. Зэльцар нібыта двойчы стрэліў і смяротна параніў аднаго з групы КДБ. У адказ яго застрэлілі. Жонку арыштавалі.
У дачыненні да Валерыя Цапкалы завялі яшчэ адну крымінальную справу.
З заявы ведамства вынікае, што 29 верасня ён размясціў відэазапіс, у якім назваў забойства супрацоўніка КДБ «прыкладам таго, як трэба змагацца» для ўсіх жыхароў Беларусі, публічна заклікаў да збройнага захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, а таксама іншых дзеянняў на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы.
Уладзімір Падгол
Больш у далучаным файле