Год таму газета знікла з кіёскаў, пасля смерці Зэльцэра і супрацоўніка КДБ быў заблакаваны сайт, а тыдзень таму быў затрыманы журналіст Генадзь Мажэйка, які станоўча адазваўся пра Андрэя Зэльцэра.
Усё гэта на фоне расійска-беларускіх стасункаў. Сёння Пяскоў адзначыў, што рашэнне зачыніць «КП» – правільнае. Раней Масква казала, што трэба разабрацца з арыштам журналіста выдання.
Палітолаг Павал Усаў лічыць, што рашэнне свядомае і было прынятае ў Крамлі.
-Яно звязана з тым, каб працягваць ствараць у Беларусі інфармацыйны вакуум. Папярэдняя рэдактарка была звольнена пасля выбараў, каб газеты была больш лаяльная ў дачыненні да беларускіх уладаў. Відавочна, што публікацыя пра забойства Зэльцэра карнікамі не адпавядае чаканням Масквы. Бо гэта таксама прыклад для расійскага грамадства, што з сістэмай можна змагацца пры дапамозе зброі. Таму ў Маскве палічылі, што існаванне «Камсамольскай праўды» не адпавядае іх ідэалагічным патрэбам. Асабліва, калі іншыя расійскія СМІ адназначна ацэньвалі дзеянні Андрэя Зэльцэра як тэрарыстычныя. Улічваючы факт, што псіхалагічна-інфармацыйны прэсінг на Беларусь спыніўся, Масква лічыць, што максімальна дасягнула пастаўленых мэтаў. Далейшае разгойдванне сітуацыі – не ў інтарэсах Масквы.
У далучаным гукавым файле слухайце поўны каментар. Павал Усаў таксама ацэньвае апошнія замежныя візіты і сустрэчы Святланы Ціханоўскай.
слухайце аўдыё