Беларуская Служба

Да пагаднення з Еўрапейскім Саюзам доўгая дарога

20.10.2021 08:00
Старшыня Еўрапейскай камісіі выразна назвала ўмовы разблакіроўкі сродкаў для Польшчы.
Parlament Europejski
Parlament Europejskipixabay

У Страсбургу прэм'ер -міністр Матэвуш Маравецкі звяртаўся пераважна да польскіх выбаршчыкаў і паўтараў старыя аргументы. Старшыня Еўрапейскай камісіі выразна назвала ўмовы разблакіроўкі сродкаў для Польшчы, піша Rzeczpospolita.

Спрэчка аб грошах ЕС будзе доўжыцца, і на карту пастаўлены мільярды еўра. Прэмʼер -міністр Матэвуш Маравецкі не выкарыстаў свой выступ у Еўрапейскім парламенце (ЕП), каб палепшыць пазіцыю Польшчы ў перамовах. Ён жангліраваў цытатамі з рашэнняў канстытуцыйных судоў іншых краін, каб пераканаць у тым, што рашэнне Канстытуцыйнага суду Польшчы не зʼяўляецца чымсьці асаблівым. (Гаворка ідзе аб тым, што польскі Канстытуцыйны суд вырашыў пра вяршэнства польскай канстытуцыі над правам ЕС-рэд.).

Калі ў канцы дэбатаў Маравецкі адказваў на, пераважна крытычныя, прамовы еўрадэпутатаў, ён абвінаваціў аднаго ў падтрымцы катавальнікаў ксяндза Папялушкі, а іншых, у прыватнасці Германію і хрысціянска -дэмакратычных палітыкаў з Еўрапейскай народнай партыі, у тым, што яны будуюць газаправод «Паўночны паток -2» разам з прэзідэнтам Расіі Пуціным.

- Калі вы ўзгадваеце «Паўночны паток-2», гэта азначае, што іншых аргументаў у вас няма, – адказала яму прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен з нямецкай хрысціянска-дэмакратычнай партыі.

Кіраўнік Еўрапейскай камісіі вызначыла дакладна: грошы з Нацыянальнага плана рэканструкцыі, гэта значыць 24 млрд еўра субсідый і 12 млрд еўра льготных крэдытаў, могуць быць атрыманы Польшчай толькі пасля выканання канкрэтных рэкамендацый адносна незалежнасці судовай сістэмы, то бок, адбудзецца ліквідацыя Дысцыплінарнай палаты Вярхоўнага суда і аднаўленне адхіленых суддзяў. – Таму, калі ласка, зрабіце гэта, – сказала кіраўнік Еўракамісіі Урсуля вон дэр Ляен.

- Мы паказалі, што такое стаўленне да Польшчы, якое ёсць цяпер, можа прымяняцца практычна да кожнай краіны Еўрапейскага Саюза, – сказаў газеце прадстаўнік кіруючай партыі «Права і справядлівасць». Як ён падкрэслівае, на думку кіраўнікоў партыі, Камісія парушае ўласныя пастановы, паколькі звязвае выплату грошай з праграмы Нацыянальны план рэканструкцыі з вяршэнствам права, а такой залежнасці няма. – У бліжэйшыя тыдні польскі ўрад будзе заклікаць Камісію не парушаць уласныя правілы, сказаў для Rzeczpospolita суразмоўца з кіроўных колаў партыі ПіС.

яс