Страйк рабочых не адбыўся. Ці ініцыятыва пашкодзіць іміджу не толькі арганізатараў, а і ўсёй апазіцыі? Палітолаг Павал Усаў называе заяву пра страйк «халастым стрэлам», які адмоўна паўплывае на цэлую апазіцыю.
-Гісторыя са страйкам сведчыць аб тым, што няма ні ўнутранай палітычнай кансалідацыі, ні інфармацыйнай кансалідацыі, ні агульнай стратэгіі дзеяння. Існуюць разнастайныя ініцыятывы з непрадуманымі крокамі, якія шкодзяць унутранай інтэграцыі новай апазіцыі, пашыраюць да яе недавер, падрываюць рэшткі аўтарытэту, у тым ліку Святланы Ціханоўскай. Дадзеная ініцыятыва можа быць пераломным момантам, які візуальна паказвае, што апазіцыя пераходзіць у іншую стадыю: стадыю разрозненай апазіцыі, хваробы беларускай апазіцыі да 2020 году.
У далучаным гукавым файле палітолаг каментуе таксама прызнанне ўсе рэсурсы «Белсату» экстрэмісцкімі і планы па канстытуцыйным рэферэндуме.
слухайце аўдыё
ав