Беларуская Служба

У Бруселі рэкамендуюць Польшчы пайсці на кампраміс з ЕС па пытанні сістэмы правасуддзя

04.11.2021 14:32
Старшыня Еўракамісіі ўзяла на сябе поўную адказнасць за спрэчку з Польшчай, ад прыняцця рашэння былі адхіленыя больш радыкальныя камісары.
Grafika ilustracyjna
Grafika ilustracyjnashutterstock.com/helloRuby

Канцлер Германіі Ангела Мэркель націскае на Брусель, каб ён пайшоў на кампраміс з Польшчай, але яна хутка сыходзіць з пасады, – піша Rzeczpospolita пра канфлікт паміж Еўрапейскім Саюзам і польскім урадам. Гаворка ідзе пра сродкі з так званага Фонду адбудовы пасля пандэміі, якія Польшча можа не атрымаць, паколькі ЕС хоча павязаць права на гэтыя грошы з прынцыпам вяршэнства закону ў дадзенай дзяржаве. Меркаваннем уладаў ЕС, у Польшчы парушаецца гэты прынцып.

Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен узяла на сябе поўную адказнасць за спрэчку з Польшчай, ад прыняцця рашэння былі адхіленыя больш радыкальныя камісары. На такі выключны крок нямецкі палітык пайшла пасля вострага выступлення польскага прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага ў Страсбургу. Ён бараніў польскую рэформу сістэмы правасуддзя. Гэта таксама вынік закліку канцлера Германіі Ангелы Мэркель да пошуку кампраміснага рашэння.

З боку ЕС прагучала прапанова: між іншым ліквідаваць Дысцыплінарную палату Вышэйшага суду ў Польшчы і распачаць вяртаць на пасады звольненых суддзяў. Гаворка ідзе нават не пра канкрэтныя рашэнні польскага ўраду, а пра абяцанне, што ён так намераны зрабіць, – адзначае крыніца выдання ў Бруселі. Нельга сказаць, што гэтыя патрабаванні немагчыма выканаць. Калі б Польшча згадзілася так зрабіць, ужо цяпер яна атрымала б першы транш з Фонду адбудовы – 5 млрд еўра.

Такая прапанова з боку ЕС будзе актуальнай толькі да сярэдзіны лістапада. Пазней да ўлады ў Германіі прыйдзе новая каманда, якая зойме значна больш прынцыповую пазіцыю ў адносінах Польшчы.

нг