Беларуская Служба

П. Усаў: На рэферэндуме ўлады «намалюць» 55-60% падтрымкі

24.11.2021 15:10
«Улада як бы пагодзіцца, што ёсць частка насельніцтва, якая не падтрымлівае Лукашэнку, прыкладна 40%».
Аўдыё
  • П. Усаў: На рэферэндуме ўлады «намалюць» 55-60% падтрымкі
Павал Усаўradyjo.net

Правядзенне рэферэндуму па Канстытуцыі падтрымалі 62% апытаных (43,8% адказалі, што падтрымліваюць і 18,3%, што хутчэй падтрымліваюць). Пра тое, што змены ў Канстытуцыю неабходныя заявілі 63,1%. Гэта вынікі апытання, праведзенага Цэнтрам сацыяльна-гуманітарнага даследавання БДЭУ.

Паводле палітолага Паўла Усава, гэта інфармацыйна-ідэалагічная прыкрыццё і падрыхтоўка да рэферэндуму і да яго выніку.

-Ужо больш менш акрэслена лічба ўдзельнікаў у рэферэндуме. Гатовы і канчатковы вынік падтрымкі – 55-60%. Бачна, што Лукашэнка гатовы саступіць са звычайных лічбаў, якія маляваліся, то бок 80%. Як бы пагадзіцца, што ёсць частка насельніцтва, якая не падтрымлівае Лукашэнку, прыкладна 40%. Такім чынам будзе зроблена спроба зменшыць унутранае напружанне, бо фальсіфікацыі на ўзроўні лета 2020 году прывядуць да росту напружання. Паказаць, што 40% – гэта апазіцыя, але гэта надалей не большасць. Апытанне таксама сведчыць пра тое, што ўлады набліжаюцца да рашэння, што рэферэндум усё ж будзе праведзены. Яны рыхтуюць грамадскую думку і міжнародную супольнасць. Гэта таксама сведчыць аб тым, што фармат новай канстытуцыі будзе такім, якім яго хоча пабачыць Лукашэнка.

У далучаным гукавым файле каментар палітолага да працягу міграцыйнага крызісу і інтэрв’ю А.Лукашэнкі для BBC.



Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павал Усаў: Дыктатуры разумеюць толькі пазіцыю сілы

17.11.2021 12:39
Якую ролю адыгрывае Расія ў міграцыйным крызісе на межах ЕЗ? На колькі самастойным з’яўляецца Лукашэнка?