- Калі 2020, хоць і быў поўны трагедый, скончыўся з пазітыўным чаканнем хуткіх пераменаў у 2021 годзе, то пра 2021 так сказаць нельга. Гэта год шматлікіх трагедый, масавага тэрору, рэпрэсіяў, рэйдаў, бязглуздых тэрмінаў апанентам Лукашэнкі. Сярод момантаў, якія былі пераломнымі ў фарміраванні новай палітычнай рэчаіснасці, гэта арышт групы «тэрарыстаў», якія намагаліся забіць Лукашэнку – Кастусёва, Фядуты, Зянковіча; гэта арышты прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, аналітыкаў і публіцыстаў; гэта пасадка самалёта з Пратасевічам на борце. Для мяне крытычным стала забойства Андрэя Зэльцера, прыняцце папраўку ў «Закон аб экстрэмізме». Новыя папраўкі ў КК прывялі да фармавання новай палітычнай сістэмы, да трансфармацыі аўтарытарызму ў форму неататалітарнай сістэмы. Гэта яшчэ больш змяншае магчымасць пераменаў у бліжэйшы час.
Гэта быў год развітання з ілюзіямі і надзеямі на хуткія палітычныя змены ў бок дэмакратыі. Разам з гэтым можна заўважыць пазітыўны трэнд: зняцце ружовых акуляраў у дачыненні да пазіцыі Масквы. Нават зацятыя прыхільнікі Масквы зразумелі, што яе роля – дэструктыўная.
Поўны каментар слухайце ў далучаным гукавым файле.