Беларуская Служба

П. Усаў: Расійска-беларускія вучэнні могуць закончыцца стварэннем вайсковай базы

19.01.2022 11:13
З іншага боку, гэта сігнал, што Беларусь знаходзіцца ў сітуацыі, у якой няма выбару.
Аўдыё
  • П. Усаў: Расійска-беларускія вучэнні могуць закончыцца стварэннем вайсковай базы
Павал Усаўradyjo.net

Важным сігналам для Лукашэнкі з’яўляецца прызначэнне Барыса Грызлова амбасадарам у Беларусі. Гэта сведчыць пра тое, што Масква прыступіла да новага этапу палітычнага ўздзеяння на рэжым Лукашэнкі, каб узмацніць ціск, кажа палітолаг Павал Усаў.

- Гэта звязана з падпісаннем Лукашэнкам указа аб правядзенне сумесных вучэнняў на мяжы з Украінай. Ён абвінаваціў Украіну ў тым, што яна стварае напружанасць на межах з Беларуссю. Расійская тэхніка ўжо прыбывае ў Беларусь. Самі вучэнні павінны адбыцца ў першай палове лютага. Яны могуць закончыцца тым, што ў краіне можа быць створана інфраструктура расійскіх узброеных сіл. Гэта можа быць у межах рэгіянальнай групоўкі войск, могуць быць дадатковыя вайсковыя аб’екты. Тым ня менш, абвешчаныя вучэнні – гэта сігнал Расіі ўсяму свету, што яна збіраецца пашыраць сваю вайсковую прысутнасць у рэгіёне. З іншага боку, гэта сігнал, што Беларусь знаходзіцца ў сітуацыі, у якой няма выбару.

Поўны каментар слухайце ў далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка