Вучэнні, якія адбываюцца ў Беларусі, паступова пераўтвараюцца ў гібрыдную форму акупацыі Беларусі. Чаму? Тлумачыць палітолаг Павал Усаў.
-Колькасць вайскоўцаў і тэхнікі перавышаюць усе цвярозыя і рацыянальныя мэты. Невядомыя месцы дыслакацыі. Адмысловыя сістэмы, як Іскандэр, С-400. Да гэтага візіт міністра абароны Расіі Шайгу. Усё гэта азначае сістэмнае размяшчэнне расійскага кантынгенту ў Беларусі, пашырэнне зоны канфлікта і інтэнсіфікацыя напружанасці. Дзеянні Расіі скіраваныя ўжо не толькі на Украіну, але яны паступова прымаюць характар палітычнага і псіхалагічнага ціску на Захад. Гэта дэманстрацыі адказу на ўльтыматум, які Расія выставіла і які не быў задаволены. Гаворка пра гарантыі бяспекі і вывад дарадцаў з Украіны, спыненне вайсковай падтрымкі Украіне. Мне здаецца, што такім чынам Расія, пашыраючы прысутнасць у Беларусі, вырашыла прымусіць Захад прыняць пастаўлены ўльтыматум. Беларусь у гэтым кантэксце становіцца геапалітычнай ахвярай і прыкладам паспяховай экспансіі імперскай Расіі на постсавецкай прасторы. Нават, калі ва Украіне не дойдзе да канфлікту, то Беларусь застанецца падпарадкаваная вайсковым і стратэгічным інтарэсам Расіі.
Поўны каментар слухайце ўдалучаным гукавым файле.