Беларуская Служба

П. Усаў: Учынак Мацкевіча паставіў сістэму ў тупіковую сітуацыю

16.02.2022 13:57
Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч 13 дзень галадае, з серады таксама не п'е вады. Вядома, што адчувае слабасць, пахудзеў на 7 кілаграм. 
Аўдыё
  • П. Усаў: Учынак Мацкевіча паставіў сістэму ў тупіковую сітуацыю
Павал Усаўradyjo.net

Палітолаг Павал Усаў кажа, што крок Мацкевіча можна ацаніць як гераічны, уласцівы сапраўднаму філосафу. Магчыма, гэта гучыць пафасна, але Мацкевіч вырашыў здзейсніць учынак, які часта людзі моцныя духам і з прынцыповай пазіцыяй пры дэфіцыце свабоды рабілі ва ўсе часу. 

- Сімвалізм у дзеяннях Мацкевіча вельмі важны. Гэта гатовасць ахвяраваць сабою дзеля прынцыповай пазіцыі і гатовасці ў супрацьстаянні з уладамі ісці да канца.

Учынак Мацкевіча паставіў сістэму ў тупіковую сітуацыю. З аднаго боку, нельга дапусціць, каб Мацкевіч памёр. Бо смерць у выніку галадоўкі перавядзе паняцце філасофіі супраціву на іншы ўзровень, зробіць з Мацкевіча важны сімвал не стыхійнай барацьбы, як Тарайкоўскі, Зэльцэр, Бандарэнка, але метафізічнага супрацьстаяння, супрацьстаянне духа. У гэтым выпадку смерць Мацкевіча – гэта ўзвышэнне духа філасофіі. Ахвярнасць заўсёды прыводзіла да ўмацавання духу супраціву. Таму ўлады не могуць дапусціць, каб ён памёр. З іншага боку, пайсці на саступкі – гэта азначае падпарадкавацца ці паддацца моцы духу. Але ў сённяшняй сітуацыі для рэжыму гэта лепшы варыянт. Усё ж чакаць рацыянальных крокаў ад Лукашэнкі і яго атачэння цяжка. Але яны павінны выбраць другую мадэль і прадэманстраваць прынамсі абмежаваны гуманізм.

Поўны каментар слухайце ў далучаным гукавым файле.

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка