Беларуская Служба

П. Усаў: Лукашэнка працягвае мілітарызацыю ўсіх цывільных структур

11.05.2022 12:14
У Нацыянальны гістарычны архіў прызначаны дырэктар-сілавік – генерал-маёр Алег Воінаў. Яшчэ нядаўна ён быў памочнікам міністра абароны па пытаннях міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва.
Аўдыё
  • П. Усаў: Лукашэнка працягвае мілітарызацыю ўсіх цывільных структур
Павал Усаўradyjo.net

Лукашэнка працягвае мілітарызацыю ўсіх цывільных структур. Лукашэнка не давярае цывільным прадстаўнікам на ключавых пасадах, нагадвае палітолаг Павал Усаў.

-Гэта таксама звязана з намаганнем павялічыць цэнзуру, абмежаваць доступ да дакументаў, якія б маглі дыскрэдытаваць СССР. Таму, з аднаго боку, чыстка ўсіх элементаў сістэмы, а з іншага прысутнасць сілавікоў ва ўсіх сферах, на думку Лукашэнкі, павінна кансалідаваць сістэму і стварыць лаяльны сілавы кулак. Першым яскравым прыкладам мілітарызацыі цывільных структур было прызначэнне намеснікам старшыні Беларускай акадэміі навук былога ГРУшніка, кіраўніка групы «Альфа», КДБэшніка, які нібыта павінен адказваць за бяспеку ў Акадэміі навук. Насамрэч такія людзі павінны займацца выяўленнем усіх нелаяльных.

У далучаным нукавым файле каментар палітолага да ваеннай сітуацыі і заявах Лукашэнкі пра небяспеку з боку NATO.

слухайце аўдыё

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

П. Усаў: Лукашэнка замяняе дэфіцыт тавараў прымітыўнай прапагандай

04.05.2022 10:56
Лукашэнка спрабуе пераканаць сабе прыбліжаных, што Еўропа галадае, што ёй не справіцца без беларускай солі і крупаў. Аднак, гэта Беларусі не справіцца без імпарту з заходніх краін.