Беларуская Служба

П. Усаў: Замах на тэрарызм – моцны элемент ціску на грамадства

18.05.2022 17:01
Крымінальны кодэкс Беларусі прадугледжвае цяпер нават смяротнае пакаранне за замах на тэрарызм.
Аўдыё
  • П. Усаў: Замах на тэрарызм – моцны элемент ціску на грамадства
Павал Усаўradyjo.net

Лукашэнка падпісаў жортскія змены ў Крымінальным кодэксе. 

Палітолаг Павал Усаў гаворыць, што ўлады рыхтуюцца да крытычных працэсаў унутры краіны.


-Не важна, што напісана. Важна, як улады гэта інтэрпрэтуюць і выкарыстоўваюць. Асноўная мэта – пашырэнне ціску і запужвання беларускіх грамадзян. Каб прадухіліць іх удзел у дзеяннях, якія могуць паралізаваць дзейнасць палітычнага рэжыму ці дзейнасць дзяржавы. Безумоўна, гэта вялікі ціск на людзей, якія ўжо абскарджаныя ў актах тэрарызму. У Беларусі не дзейнічае прынцып, калі закон не працуе заднім лікам.

Падкрэслю, улады рыхтуюцца да крытычных працэсаў унутры краіны, звязаных з пагаршэннем сітуацыі, ростам незадаволенасці. Смяротнае пакаранне – гэта важны элемент ціску, які будзе паралізаваць актыўнасць грамадзян. Падрыхтоўку да пратэстаў ці акту сабатажу на прадпрыемствах таксама можна ацэньваць як акт тэрарызму.

Поўны каментар слухайце ў далучаным гукавым файле.

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

П. Усаў: Лукашэнка замяняе дэфіцыт тавараў прымітыўнай прапагандай

04.05.2022 10:56
Лукашэнка спрабуе пераканаць сабе прыбліжаных, што Еўропа галадае, што ёй не справіцца без беларускай солі і крупаў. Аднак, гэта Беларусі не справіцца без імпарту з заходніх краін.