Беларуская Служба

Павал Усаў: Расчараванне ў дэмакратычных сілах выразілася даверам да ўлады

29.06.2022 13:34
Учора быў апублікаваны аналітычнага даклад «Беларускі трэкер пераменаў». Сярод многіх пунктаў заўважанае павелічэнне даверу да беларускіх уладаў: з 38 да 48%.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Расчараванне ў дэмакратычных сілах выразілася даверам да ўлады
Павал Усаўradyjo.net

Палітолаг Павал Усаў у першую чаргу звяртае ўвагу на тое, што праводзіць аб'ектыўныя даследаванні ў Беларусі вельмі цяжка з-за татальных абмежаванняў, а таксама па прычыне вялікага псіхалагічнага тэрору, у выніку якога людзі проста баяцца выказваць сваё меркаванне.

Усё ж, калі б узровень даверу да ўладаў сапраўды вырас да 48 з 38 працэнтаў, для гэтага магло б быць некалькі прычын.

-Адна з іх – стрыманасць у адказах. Людзі адказваюць, баючыся наступстваў, таму яны выказваюцца больш пазітыўна пра ўладу. Можна, канешне, і дапусціць, што сітуацыя змянілася ў іншы бок, з крытычнага падыходу да пазітыўнага. Гэта можа быць вынік таго, што грамадства расчаравалася ў магчымасці хуткіх перамен. Абяцанні, што Лукашэнка сыдзе, не спраўдзілася, і для ўласнага псіхалагічнага камфорту беларусы памянялі мысленне. Расчараванне ў дэмакратычных сілах выразілася даверам да ўлады.

Яшчэ адна прычына змены стаўлення магла быць у тым, што большасць беларусаў не мае сталага ўнутранага моцнага светапогляду ў дачыненні да сітуацыі ў Беларусі, які б базаваўся на дэмакратычных каштоўнасцях. Гэта былі сітуатыўныя меркаванні. Грамадзяне, бачачы змены ў сітуацыі ў Беларусі, на момант змянілі стаўленне да Лукашэнкі, не змяняючы сістэмы ўнутраных каштоўнасцяў, то бок яны засталіся аўтарытарныя, з даверам да аўтарытарнай дзяржавы. Людзям патрэбна была змена твары, а не нейкіх сістэмныя змены.

Таму беларусы так лёгка мяняюць свае пазіцыі. Гэта псіхалогія канфармістаў, якая не базуецца на ўнутраных каштоўнасцях, кажа Павал Усаў.

слухайце аўдыё

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

П. Усаў: Прыезд Пуціна да Лукашэнкі-васала адбудзецца толькі ў выключна важных мэтах

22.06.2022 14:01
Пакуль невядома, ці сапраўды Пуцін прыедзе ў Беларусь, гэтага не было ўжо даўно.