Беларуская Служба

П. Усаў: Падзенне ўзроўню жыцця - гэта заканамерны працэс

17.08.2022 14:45
Падзенне рэальных даходаў беларусаў у студзені-чэрвені склала 2,7% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пры гэтым цяперашняе падзенне рэальных даходаў – рэкорднае за апошнія гады.
Аўдыё
  • П. Усаў: Падзенне ўзроўню жыцця - гэта заканамерны працэс
Павал Усаўradyjo.net

Калі казаць пра падзенне ўзроўню жыцця, то гэта заканамерны працэс, гаворыць палітолаг Павал Усаў.

-Гэта наступства, перш за ўсё, ізаляцыі Беларусі, а таксама ўцягнення ў вайну і санкцыяй супраць Расіі. Гэта ўсё прывяло да фундаментальных змен у эканоміцы Расіі і Беларусі. Свой уплыў аказала інтэнсіўная эміграцыі і запаволенне развіцця гаспадаркі Беларусі. З краіны выязджае найбольш актыўны эканамічны клас. Гэта адбіваецца на ўзроўні макраэканамічнага развіцця, а таму не можа не адбіцца на заробках. Тым больш, што сістэма эканамічных узаемаадносінаў засталася без змен. Дзяржава фінансуе буйныя прадпрыемствы, сельскую гаспадарку за кошт скарачэння рэальных даходаў насельніцтва, бо грошай браць няма адкуль, акрамя як з крэдытаў ад Расіі. Гэты працэс будзе працягвацца. Да канца году сітуацыя значна больш пагоршыцца. Лукашэнка намагаецца выцягваць ад насельніцтва новыя грошы. Такім прыкладам можа быць новая аплата за выезд аўтамабілем за мяжу.

Поўны каментар слухайце ў далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павел Усаў: Вызваленне палітвязняў немагчымае без выканання ўмоваў, якія выставіў Лукашэнка

27.07.2022 17:34
А прапанова выкупляць палітзняволеных – гэта чарговы медыя-праект Валерыя Цапкалы.