Беларуская Служба

Палітолаг: Калі Расія прайграе вайну ва Украіне, у Беларусі паявіцца акно магчымасцяў

31.08.2022 13:47
Беларускі рэжым можа кіраваць толькі праз тэрор і пры падтрымцы з боку Пуціна. 
Аўдыё
Павал Усаўradyjo.net

У Беларусі загаварылі пра абнаўленне партыйнай сістэмы. Меркаваннем Лукашэнкі, Усебеларускі народны сход павінен вырашаць, якія групоўкі могуць існаваць на палітычнай сцэне. Нічога супольнага з дэмакратый тут няма, аб чым разважае палітолаг, гісторык Павел Усаў.

- Ідэя перафарматавання партыйнай сістэмы ў Беларусі, стварэння партыі ўлады ўзнікала неаднойчы, але не прымалася Лукашэнкам. Гаворка пра гэта вялася і ў час палітычнага крызісу, каб стварыць ілюзію пайсці на дыялог, і былі даволі вялікія спадзяванні ў новай апазіцыі. Але гэта была маніпуляцыя. У новай канстытуцыі нічога няма пра змену выбарчай сістэмы, яна засталася мажарытарнай. Рэжым можа абапірацца толькі на тэрор, яму непатрэбныя элементы, якія маглі б дэстабілізаваць сітуацыю. Ніводная партыя не ў стане вырашыць два важнейшыя для рэжыму пытанні – яго легітымізацыі і мабілізацыі грамадства па яго баку.

Лукашэнка хацеў бы, каб прэзідэнта абіраў УНС. Яму падабаецца кітайская мадэль кіравання. Ці ён баіцца, што зноў пачнуцца пратэсты? На думку эксперта, ён разумее, што няма магчымасці вяртання да легітымнасці, а кіраваць ён можа толькі пры дапамозе тэрору.

- Я не думаю, што могуць пачацца пратэсты. Нават калі выбары і будуць праводзіцца, яны будуць адбывацца ва ўмовах абсалютнай стэрыльнасці – палітычнай, інфармацыйнай і сацыяльнай. Праз тры гады, калі і будуць выбары, то ўплыў новай апазіцыі будзе мінімальны. Патэнцыял офісу Ціханоўскай у 2025 годзе будзе вычарпаны. Хаця, шмат залежыць ад вайны – калі Расія прайграе вайну ва Украіне, унутры Расіі пачнуцца сур’ёзныя працэсы, тады і ў Беларусі паявіцца акно магчымасцяў.

Не сціхае абмеркаванне тэмы візаў для расіян у ЕС, гучыць таксама тэма віз для беларусаў. Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў, што павінны быць уведзеныя абмежаванні і для беларусаў. Меркаваннем палітолага, такое рашэнне абсалютна не мае падставаў.

- У дачыненні да беларусаў гэта быў бы абсурдны крок. Значная частка насельніцтва пакутуе ад рэпрэсіяў і не падтрымлівае вайны ва Украіне, у адрозненні ад вялікай колькасці расіян.

Пра палітычныя падзеі ў Беларусі і звязаныя з Беларуссю разважаў палітолаг, гісторык Павел Усаў

нг

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка