Украіна вядзе зацятую барацьбу не толькі за свае тэрыторыі і магчымасць вызначаць уласную долю. Вайна з Расіяй – гэтай пытанне аб існаванні дзяржавы і народа. Нягледзячы на тое, што ўкраінскі народ ужо цягам года дэманструе небывалую мужнасць і гераізм, перамога над лютым ворагам шмат у чым залежыць ад гатовасці краінаў Захаду, а перад усім лідараў заходняга свету, пакласці канец расійскай дзяржаўнасці ў яе паталагічным цяперашнім выглядзе.
Лідар нацыянальнага адраджэння Беларусі канца 1980-х гадоў Зянон Пазьняк сфармуляваў гэта так – «Час дэзынтэграваць пачварную імперыю. Альбо не будзе яе – альбо не будзе наc»:
-Усё проста. Калі будзе разбітая Расія, Лукашэнка імгненна будзе знесены. Ён трымаецца дзякуючы, Расіі і Пуціна. Захад сапраўды негатовы да дэзынтэграцыі Расіі, але там пачалі ўсведамляць небяспеку, якая адтуль насоўваецца. Менавіта зараз пачаўся працэс пераасэнсаванне сваёй пазіцыі, пераасэнсавання пагрозаў. З цяжкасцю, але Захад пачаў прымаць рэчаіснасць.
Пытанне ў тым, як яны бачаць будучыню, якія перспектывы магчымае? Таму праяўляецца пэўная нерашучасць. Але адэкватная ацэнка рэальнасці гэта таксама важна. Вайна ва Украіне шмат каму ўправіла мазгі і Захад пачаў рабіць карэкціроўку сваёй пазіцыі і яны будуць канчаткова будуць завершаны. У іншым выпадку гэта стане фатальнай памылкай Захаду, якая ўдарыць па яго інтарэсам. (...)
Размову цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле!
эж