Беларуская Служба

Павал Усаў: Інкарпарацыя Беларусі закончыцца раней, чым у 2030 годзе

22.02.2023 14:42
На днях у рукі незалежных журналістаў трапіў дакумент, у якім распісаны план інкарпарацыі Беларусі да 2030 году. Некаторыя пункты ўжо выкананыя.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Інкарпарацыя Беларусі закончыцца раней, чым у 2030 годзе
Павал УсаўFoto: .

Палітолаг Павал Усаў мяркуе, што ўсё адбудзецца хутчэй, чым да 2030 году.

-Я думаю, што гэты працэс завершыцца значна раней, магчыма ў 2025 годзе. Вайна прыспешыла ўсе працэсы не з інкарпарацыяй, а акупацыяй Беларусі. Калі паглядзець па пунктах, то з большага яны ўсе выкананыя, акрамя адзінай грашовай валюты, хоць разлікі паміж краінамі вядуцца ў расійскіх рублях. У бліжэйшыя гады Расія наўрад ці зможа ўвесці расійскі рубель у Беларусі, хоць ёй у гэтым нішто не перашкаджае, бо ёй неабходна кансалідацыя ўсіх геапалітычных актываў. Наступны крок гэта будзе абвяшчэнне палітычных інстытутаў пад кіраўніцтвам Крамля. Лукашэнка, як кіраўнік, будзе сыходзіць у нябыт. Ён будзе выконваць функцыі, але сілавы апарат і знешнепалітычныя пытанні будуць засяроджаныя ў Расіі. Пуціну неабходна прадэманстраваць гэты поспех да выбараў у 2024 годзе. Пра тое, што Лукашэнку ў гэтых пытаннях прыдушылі, сведчыць тое, што пасля вяртання з Масквы не было ніякай справаздачы. У чарговы раз.

Поўны каментар слухайце ў далучаным гукавым файле.

ав


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Расійскі рэжым плануе інкарпараваць Беларусь да 2030 года – журналісты атрымалі дакументы Масквы

21.02.2023 07:59
Адносна Беларусі ў Пуціна такія ж мэты, як і адносна Украіны – розніца заключаецца толькі ў тым, што Беларусь хочуць заняць праз прымус, а не зброяй - прадстаўнік спецслужб.