Савет ЕС у рамках Агульнай палітыкі бяспекі і абароны заснаваў Місію партнёрства ЕС у Рэспубліцы Малдова. Мэтай гэтай грамадзянскай місіі заключаецца ў павышэнні ўстойлівасці сектару бяспекі краіны ў абласцях крызіснага рэгулявання і гібрыдных пагроз, у тым ліку кібербяспекі, а таксама супрацьдзеянні замежным інфармацыйным маніпуляцыям.
«Мы з'яўляемся сведкамі працяглых і нарастаючых спробаў Расіі гібрыднымі дзеяннямі дэстабілізаваць Малдову – адну з краін, найбольш пацярпелых ад наступстваў незаконнага ўварвання Расіі ва Украіну. Сёння мы павялічваем падтрымку з боку ЕС, каб Малдова магла абараніць сваю бяспеку, тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт. Разгортванне гэтай новай місіі зʼяўляецца яшчэ адной важнай палітычнай прыкметай падтрымкі ЕС у цяперашніх складаных абставінах», – заявіў Жазэп Барэль, вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі.
Яўген Магда, палітолаг, дырэктар Інстытута сусветнай палітыкі, гаворыць, што ёсць шмат маркераў, якія паказваюць на рызыкі для Малдовы: «Гэта рэальная пагроза. Па-другое, гэта выклік для нас. Я б параіў членам гэтай місіі заехаць да Кіева, пагаварыць з людзьмі тут і пабачыць, якім ёсць стаўленне да сітуацыі ў Малдове. У Малдове спрацоўвае шмат момантаў, якія мы бачылі ў нас. Ім трэба ўлічваць украінскі досвед, бо Украіна сапраўды мае найбольшы досвед супрацьстаяння расійскім гібрыдным пагрозам. Я не кажу, што заўсёды гэты досвед паспяховы, але ён ёсць».
У чэрвені 2022 года Еўрапейскі савет прызнаў еўрапейскую перспектыву Рэспублікі Малдова і пастанавіў надаць ёй, нараўне з Украінай, статус краіны-кандыдата. У сваіх высновах ад 15 снежня 2022 года Еўрапейская савет пацвердзіў, што ЕС будзе і далей аказваць усю неабходную падтрымку Рэспубліцы Малдова, паколькі яна мае справу са шматграннымі наступствамі агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны.
Раней міністр МЗС Польшчы Збігнеў Раў заявіў, што праеўрапейскія рэформы ў Малдове – гэта пэўная гарантыя таго, што Расія не зможа там развязаць новы канфлікт.
«Мы хацелі б поспеху Малдове ў працэсах мадэрнізацыі, што было б добрым прыкладам для народаў Усходняй Еўропы. Нам патрэбны поспех Малдавіі, як гарантыя таго, што Расія не зможа адкрыць там новы фронт вайны супраць Украіны і цэлай Еўропы, таму мы падтрымліваем працэс праеўрапейскіх пераўтварэнняў у Малдове», – адзначыў міністр Раў.
Ужо некалькі месяцаў Прыднястроўе знаходзіцца пад пільнай увагаймедыя з-за блізкасці вайны ва Украіне, а таксама прысутнасці расійскіх войскаў у гэтым рэгіёне. Прэмʼер-міністр Малдовы Дарын Рэчан заяўляў, што яго краіна хоча вырашыць канфлікт з рэгіёнам Прыднястроўе толькі мірным шляхам, і ў гэтым можа дапамагчы еўраінтэграцыя.
Па просьбе афіцыйнага Кішынёва, першапачатковы мандат місіі – 2 гады, штаб-кватэра размесціцца ў Малдове. Галоўным адказным за праект у Бруселі будзе Стэфана Тамат са спецыяльнага дырэктарата Еўрапейскай службы знешніх спраў, які каардынуе 11 грамадзянскіх місій ЕС у Еўропе, Азіі і Афрыцы.
Непасрэднага кіраўніка місіі ў Малдове вызначаць у найбліжэйшай будучыні.
Малдова запрасіла ЕС разгарнуць у краіне грамадзянскую місію ў студзені 2023 года. У лютым прэзідэнт Малдовы Мая Санду расказала аб расійскім плане дэстабілізацыі краіны. Па словах Санду, Масква хоча прывесці да кіраўніцтва ў Кішынёве сваіх стаўленікаў, а мэты Расіі – спыніць еўраінтэграцыю краіны і выкарыстоўваць Малдову ў вайне супраць Украіны. Расійскі МЗС у адказ заяўляў, што сцвярджэнні Маі Санду неабгрунтаваныя.
вх