Беларуская Служба

Крэмль узмацняе прарасійскія сілы ў Грузіі

15.05.2023 16:01
На думку эксперта, менавіта гэтым тлумачыцца нечаканая адмена віз для грузін і аднаўленне авіяспалучэння з Грузіяй. 
Аўдыё
  • Эксперт ацэньвае адмену віз для грузін у Расіі
Ілюстрацыйны здымакEPA/Bo AmstrupT Dostawca: PAP/EPA.

Расійскае кіраўніцтва ўвяло абмежаванні па свабодзе перасоўвання для Грузін на пачатку 2000 гг., каб пакараць тагачаснага прэзідэнта Саакашвілі, які праводзіў празаходнюю палітыку. Цяпер на 2 год вайны з Украінай, Крэмль адмяняе санкцыі ў дачыненні да Грузіі. Адныя кажуць, што гэта плата за недалучэнне Грузіі да санкцыі супраць Крамля. Іншыя кажуць пра правакацыю. 

Расія з 15 мая адмяніла візавы рэжым для грамадзян Грузіі - за выключэннем тых, хто едзе працаваць. Указ падпісаў прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Іншым указам ён адмяніў забарону на палёты ў Грузію. Грузінскі прэзідэнт назвала рашэнне Пуціна правакацыяй, а адмену візавага рэжыму - непрымальнай ва ўмовах вайны ў Украіне, якая працягваецца. Аднак Саламе Зурабішвілі не адлюстроўвае пазіцыю ўрада Грузіі. Грузінскі ўрад на працягу года не далучыўся да санкцый супраць Масквы, шматлікія грамадзяне Расіі, вымушаныя пакінуць сваю краіну з-за ўварвання ва Украіну, сутыкаліся з амдовамі на ўезд на мяжы.

У тэксце ўказа Пуціна няма адказу на пытанне, чаму Крэмль вырашыў адмяніць візы для грамадзян Грузіі. Пра гэта мы запыталіся ў палітолага Паўла Усава.

- Расія не толькі цяпер спрабуе перазагрузіць адносіны з Грузіяй. Першыя спробы рабіліся калі да ўлады прыйшла партыя «Грузінская мара». Грузінскі ўрад пачаў казаць пра неабходнасць новай стратэгіі ў дачыненнях з Расіяй. Яшчэ большы прарасійскі разварот адбыўся пасля арышту Саакашвілі, які цяпер утрымліваецца ў жудасных умовах. Для Расіі – гэта адмысловы сігнал. Сакашвілі – гэта сімвал паспяховай каляровай рэалізацыі каляровай рэвалюцыі. Для Пуціна вельмі важна паказаць поспех ды ўзмацніць прарасійскія сілы ў гэтай краіны, якія стаяць за спробай абмежаваць прэсу, даць ім дадатковыя эканамічныя ды палітычныя рэсурсы. Яшчэ гэта магчымасць кампенсаваць магчымую паразу ў вайне ва Украіне.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аўдыёфайле

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі