Беларуская Служба

Расія на парозе новай смуты?

05.06.2023 17:35
У Расіі цяпер адбываецца драбленне ўлады ды фармаванне некалькіх вайскова-падітычных цэнтраў, дзякуючы Спецыяльнай вайсковай аперацыі. Гэта можа прывесці да Грамадзянскай вайны, перакананы эксперт. 
Аўдыё
  • Эксперт пра трэнды ў расійскай палітыцы
Ілюстрацыйны здымакEPA/ANATOLY MALTSEV Dostawca: PAP/EPA.

Заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын абвінаваціў рэгулярныя фармаванні расійскага войска ў тым, што яны замініравалі дарогу, па якой найміты выходзілі з Бахмута. Пасля гэтага «кухар Пуціна» апублікаваў у сацыяльных сетках відэаролік, на якім ягоныя падначаленыя дапытваюць чалавека, які прадставіўся падпалкоўнікам расійскага войска Раманам Веневіціным. 

Веневіцін у роліку кажа аб тым, што, быўшы п'яным, з-за «асабістай непрыязнасці» даў сваім байцам загад абстраляць машыну ПВК «Вагнер». Публікацыя відэароліка, па ўсёй бачнасці, яшчэ больш узмацніць канфлікт паміж Яўгенам Прыгожыным і Міністэрствам абароны Расіі. Раней «кухар Пуціна» неаднаразова абражаў і крытыкаваў міністра абароны Сяргея Шайгу і начальніка Генштаба Валерыя Герасімава.

У адказ на гэта на мінулым тыдні набліжаныя кіраўнікі Чачні Рамзана Кадырава абвінавацілі Прыгожына ў распаўсюдзе панічных настрояў.

Мінабароны Расіі ніяк не пракаментавалі захоп у палон і гвалт над сваім камандзірам брыгады з боку незаконнага ўзброенага фармаваннея «Вагнер». Гэтая «малая Грамадзянская вайна» кажа палітолаг Павал Усаў.

- У Расіі цяпер адбываецца драбленне і фармаванне некалькіх вайскова-падітычных цэнтраў, дзякуючы Спецыяльнай вайсковай аперацыі. Статус Прыгожна павялічыўся, ён мае вялікую сілу за сабой каля 20 тысяч дасведчаных ваенных. Цяпер, калі іх вывесці ў Белгародскую вобласць, яны могуць стварыць там свой цэнтр улад. Дарэчы, Прыгожын увесь час умацоўвае свой патэнцыял, як вайсковы правадыр, не толькі сярод вагнераўцаў, але і патрыётаў. Менавіта таму ім не даюць выйсці з Украіны, іх прысутнасць у Расіі стане фактарам дэстабілізацыі. Мы назіраем цяпер «малую Грамадзянскую вайну» сярод баявікоў Пуціна.    

Ці малая Грамадзянская вайна можа перарасці ў вялікую?

- Трэба глядзець як будзе разгортвацца сітуацыя. «Вагнер» у Расіі не будзе ў бяспецы, таму на выхадзе з Украіны, яны могуць захапіць нейкі гарадскі цэнтр, дзе асядуць. Але ніякіх дакладных прагнозаў ніхто не дасць. Сістэма кіравання ў Расіі ўвайшла ў фазу самазнішчэння. Думаю, што сітуацыя будзе пагаршацца.

Пры такім хаосе, якія ёсць інструменты стабілізацыі ў аўтарытарнага рэжыму?

- Калі сыходзіць з гістарычных прыкладаў і паліталагічнага аналізу, стабільнасць аўтарытарнаму рэжыму прыносіць толькі поспех у вайне. Параза стане ключавым фактарам дэстабілізацыі ў Расіі. Кампенсаваць гэтую паразу – няма чым. Праблемы будуць толькі нарастаць з-за вялікай колькасці забітых, ізаляцыі на міжнародным узроўні, і з-за вяртання параненых ды салдатаў з вайны. Унутры расійскага грамадства будзе шырыцца мілітарызацыя, рост узроўню крыміналізацыі, нарастанне фрустрацыі ды сацыяльнага хаосу з-за таго, што вайна не дала аніякіх вынікаў.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч   

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі