З пачатку 2023-га года Міжземнае мора стала галоўным шляхам для гандляроў людзьмі ды арганізатарамі трафіка мігрантаў. Брусэль дамаўляецца з уладамі Туніса пра ўзмацненне кантролю за міграцыяй узамен за эканамічную ды фінансавую дапамогу.
За першыя шэсць месяцаў гэтага года колькасць выяўленых незаконных перасячэнняў на знешніх межах ЕС дасягнула 132 370 выпадкаў, што з'яўляецца самым высокім паказчыкам за першае паўгоддзе з 2016 года і на 10% больш, чым год таму. Цэнтральнае Міжземнамор'е стаоа галоўным міграцыйным шляхам у ЕС, на яго долю прыпадае амаль палова ўсіх выяўленых нелегальных мігрантаў на межах ЕС за перыяд студзень-чэрвень бягучага года. Колькасць выпадкаў вырасла да 65 600, гэта самая высокая колькасць на гэтым маршруце за гэты перыяд з 2017 года і амаль на 140% больш, чым год таму.
Еўрасаюз падпісаў Мемарандум аб узаемаразуменні аб стратэгічным і глабальным партнёрстве паміж ЕС і Тунісам. Паразуменне было дасягнута падчас візіту ў Туніс прэзідэнта Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен у суправаджэнні прэм'ер-міністра Італіі Джорджыі Мелоні і прэм'ер-міністра Нідэрландаў Марка Рутэ. Галандскі палітык заявіў, што Еўропа бачыць вялікі патэнцыял у супрацоўніцтве з Тунісам.
- Я веру ў тое, што гэта пачатак разумнага ды стратэгічнага партнёрства паміж Тунісам ды ЕС. У першую чаргу гэта дазволіць актывізаваць рост туніскай эканомікі, стварыць новыя месцы працы ды дабрабыт для насельніцтва. ЕС уо цяпер з’яўляецца найбуйнейшым інвестарам ды эканамічным партнёрам для Тунісам. У нас вялізарны патэнцыял да далейшай супрацы.
Паміж Еўракамісіяй і Тунісам падпісана пагадненне, якое павінна дапамагчы спыніць нелегальную міграцыю з гэтай краіны на Стары Кантынент. ЕС збіраецца выдзеліць Тунісу амаль мільярд еўра. Нягледзячы на тое, што пагадненне шырокае, бо прадугледжвае эканамічную падтрымку, умацаванне інвестыцый і рэалізацыю энергетычных праектаў, самым важным яго пунктам з'яўляецца міграцыя, зазначыла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.
- Мы павінны расправіцца са злачыннымі сеткамі кантрабандыстаў і гандляроў людзьмі. Яны выкарыстоўваюць адчай людзей, і мы павінны зламаць іх бізнес-мадэль. Таму мы будзем працаваць з Тунісам над аператыўным партнёрствам супраць кантрабанды. Мы таксама ўзмоцнім нашу пошукава-выратавальную каардынацыю. Мы дамовіліся працаваць разам над аховай межаў, барацьбой з кантрабандай, вяртаннем і першапрычынамі. Усё будзе зроблена ў адпаведнасці з міжнародным правам.
Кіраўнік Еўракамісіі і прэм'ер-міністры Італіі і Нідэрландаў былі ў Тунісе месяц таму, але тады ім не ўдалося ўгаварыць прэзідэнта Туніса падпісаць пагадненне. Італія, якая падвяргаецца міграцыйнаму ціску, была асабліва зацікаўлена ў гэтым пагадненні, бо Туніс з'яўляецца адным з асноўных пунктаў перавалкі нелегальных мігрантаў у Еўропу. Цяперашні мемарандум Італія вельмі вітае, заявіла прэм'ер-міністр Італіі Джорджыя Мелоні.
- Мы вельмі радыя, што сёння ўдалося падпісаць мемарандум. Гэта важны крок у бок больш шчыльнай супрацы паміж ЕС ды Тунісам, каб вырашыць міграцыйны крызіс на карысць абодвух берагоў Міжземнага мора. Італія вельмі актыўна працуе па вырашэнні гэтага пытання. Партнёрства з Тунісам павінна стаць мадэллю кшталтавання адносін ЕС з паўночна-афрыканскімі суседзямі.
Цяпер удалося дамовіцца, дзякуючы таму, што апроч грошай на спыненне міграцыі, Туніс таксама атрымае гандлёвую і інвестыцыйную падтрымку, у тым ліку з Міжнароднага валютнага фонду, а таксама зможа разлічваць на фінансаванне энергетычных праектаў, паведаміў прэзідэнт Туніса Каіс Саід.
- Мы хочам жыць у дабрабыце. Сёння нам удалося дасягнуць спалучэння нашых падыходаў. Мы падзяляем адзіны лёс. Мы гатовыя да новай будучыні з павагай да інтарэсаў розных нацый. Мы будзем разам адказваць на розныя вынікі. Нельга каб свет пазаставаўся падзеленым на багатых і бедных. Для нас усіх лепш, каб наш свет быў без дыскрымінацыі ды з адказнай палітыкай.
Бакі заявілі, што пераходзяць цяпер да рэалізацыі падпісанага Мемарандума. Першым крокам названа ажыўленне дыялогу ў рамках Рады ЕС-Туніс. Абвешчана, што да канца года гэта дасць магчымасць аднавіць палітычныя і інстытуцыйныя сувязі з мэтай сумеснага вырашэння акрэсленых праблем.
Юры Ліхтаровіч