Беларуская Служба

Расійскія шпіёны рыхтавалі тэракты ў Польшчы

20.07.2023 14:29
У Польшчы спецслужбы ліквідавалі найбуйнейшую ў гісторыі расійскую разведвальную сетку, якая дзейнічала на тэрыторыі краіны.
Аўдыё
  • У Польшчы зліквідавалі расійскую сетку шпіёнаў
      ,       .
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак заявіў, што чакаюцца далейшыя правакацыі з боку Расіі. Ілюстрацыйны здымакPAP/Tomasz Gzell

Усяго з сакавіка па ліпень па абвінавачанні ў шпіянажы на карысць расійскай ваеннай разведкі ГРУ былі затрыманыя 15 чалавек. Ім пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Гэта грамадзяне Беларусі, Украіны і Расіі. Яны планавалі нават правядзенне тэрактаў, заяўляюць польскія ўлады.

Агенцтва ўнутранай бяспекі сумесна з Люблінскім аддзяленнем Нацыянальнай пракуратуры ліквідавала найбуйнейшую ў гісторыі расійскую разведвальную сетку, якая дзейнічала ў Польшчы.

Усяго з сакавіка па ліпень па абвінавачанні ў шпіянажы на карысць расійскай ваеннай разведкі ГРУ былі затрыманыя 15 чалавек. Ім пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак заявіў у эфіры Польскага радыё, што Польшчы ўдалося знішчыць расійскую шпіёнскую сетку, якая сачыла за польскімі ваеннымі аб'ектамі і марскімі партамі. Расійская злачынная групоўка хацела здзейсніць напады, каб дэстабілізаваць Польшчу, паведаміў кіраўнік Мінабароны. Гэта тыповыя для расійскага рэжыму правакацыі.

- Спробы адбудаваць Расійскую Імперыю з’яўляюцца пагрозай для Польшчы. Гэта дзеянні скіраваныя супраць свабоды Польшчы. Расійская Імперыя заўсёды пагражала Польшчы, а расіяне заўсёды здзяйснялі ваенныя злачынствы, гэта робіцца цяпер ва Украіне, а мы памятаем Катынь.

Гэта была сетка, несумненна, арганізаваная Крамлём. Яе задачай было прывесці да тэрарыстычных нападаў, каб дэстабілізаваць Польшчу. Дзякуючы таму, што ABW выявіла, распазнала і спыніла гэтую сетку, у Польшчы не было выбухаў, нападаў, якія павінны былі быць накіраваныя на цягнікі, сказаў Пётр Ніштар са штодзёнкі «Gazeta Polska» у эфіры Польскага радыё.

- Дзякуючы таму, што контрывыведка выкрыла гэтую сетку і арыштавала ўдзельнікаў удалося  прадухіліць тэракты на чыгунцы, якія былі нацэленыя на цягнікі з гуманітарнай дапамогай ва Украіну. Гэта тычыцца транспарту з гуманітарнай дапамогай, і вайсковай таксама. Вядома, што шпіёны рыхтавалі атакі на цягнікі, якія перавозяць зброю. Гэтую сетку расіяне стварылі дыстанцыйна з Расіі. У гэтым нічога дзіўнага, ужо некалькі год таму амерыканцы звярталі ўвагу на тое, што Кітай стварае падобныя сеткі з Пекіна. Яны вербавалі людзей кітайскага паходжання, аплачвалі іх паслугі.

Расіяне выбралі падобны падыход, толькі замест кітайскага паходжання абіралі ў агенты рускамоўных.

- Створаная сетка павінна была дзейнічаць патаемна, расійскі шпіён куратар быў на тэрыторыі РФ. Ён шукаў людзей, вербаваў іх у асноўным сярод грамадзян Украіны, Беларусі ды Расіі. Завербаваныя людзі спачатку рабілі простыя місіі – тэсты. Напрыклад, напісанне на мурах антыукраінскія лозунгі. Потым пайшлі больш складаныя заданні. Завяршэннем павінны былі стаць выбухі на чыгунцы. Калі б контрыведка не затрымаў гэтых людзей, мы маглі б сутыкнуцца з тэрактамі.

Польскія службы пастаянна працуюць, бо чакаюцца далейшыя правакацыі з боку Расіі. У сераду адбылося чарговае пасяджэнне камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне з удзелам кіраўнікоў ведамстваў у звязку са з’яўленнем у Беларусі наймітаў з Групы «Вагнера».

– Мы павінны разумець, што ўвод у Беларусь некалькіх тысяч жаўнераў «Вагнера» ўяўляе пагрозу і для нашай краіны, таму маё рашэнне перакінуць ваенныя войскі з захаду на ўсход Польшчы. З гэтым звязана мае рашэнне, каб перакінуць вайсковыя часці з Захаду Польшчы на Усход. Яны будуць размешчаныя ў гарнізоне Бала Падляска, які быў створаны зноў пасля 20 год. Задача гэтых жаўнераў стрымліванне агрэсара.

Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак заявіў, што чакаюцца правакацыі з боку Расі і, таму неабходна ўмацаваць усходнюю мяжу Польшчы.

Учора Радыё Свабода паведаміла, што найміты «Група Вагнера» хочуць стварыць у Беларусі сучаснае войска. З такой заявай выступіў кіраўнік «вагнераўцаў», расійскі бізнесовец Яўген Прыгожын. «Групу Вагнера» прызналі еўрапейскія дзяржавы і ЗША тэрарыстычнай арганізацыяй, а яе камандзіра суадказным за расійскія ваенныя злачынствы ва Украіне.

Юры Ліхтаровіч