Паветраны інцыдэнт у небе над Белавежай, падчас якога два верталёты ВПС Беларусі, парушылі паветраную прастору Польшчы – гэта чарговы крок Масквы ды яе памагатых у постаці рэжыму Лукашэнкі па эскалацыі напружання ў рэгіёне.
Крэмль мэтанакіравана правярае «чырвоныя лініі» Польшчы ды ўсяго Паўночанаатлантычанга Альянсу. Рэакцыя Варшавы на правакацыі абумоўлівае далейшыя варожыя крокі Расіі. Стрыманая рэакцыя НАТА робіць магчымасць узброеных правакацый, напрыклад, у тым жа Сувальскім усё больш верагоднай, – перакананы беларускі журналіст, эксперт Belarus Security Blog Зміцер Міцкевіч:
-Я перакананы, што Польшчы і агулам НАТА на такія варожыя дзеянні трэба рэагаваць станоўча і больш рашуча. Правакацыя магчымыя, бо ў Маскве і ў Мінску перакананыя, што такія дзеянні застануцца без адказу, маўляў, ніхто не хоча браць адказнасць і жорста рэгаваць. Прамацваюцца межы дазволенага, а высвятляецца – дазваляецца шмат чаго, адпаведна правакацыі працягнуцца. (...)
Зразумела, што робіцца папраўка на розныя інцыдэнты. Медыйнае вымярэнне і вымярэнне прыняцця рашэнняў – гэта дзве розныя рэчы. Перакананы, адбываліся кансультацыі Варшавы з іншымі саюзнікамі па НАТА на тэму таго, як рэагаваць на паветраную правакацыю.
Аднак, на маю думку, можна было збіць гэтыя верталёты і абсалютна нічога не адбылося бы. Падобныя правакацыі – класічная тактыка рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі. Калі б верталёты збілі, з іх боку не было бы нічога, акрамя ляманту. Там дакладна ведаюць свае магчымасці, а яны вельмі абмежаваныя. Рэжымы Пуціна і Лукашэнкі не ў стане нанесці рэальную шкоду Польшчы, а тым больш Паўночнаатлантычнаму Альянсу. (...)
Беларуская служба Польскага радыё для замежжы таксама пацікавілася ў Змітра Міцкевіча, чаму афіцыйнай пазіцыі Варшавы не было на працягу 10 гадзін, а першапачаткова Міністэрства абароны Польшчы адмаўляла парушэнне паветранай прасторы, што ў далейшым моцна нашкодзіла іміджу ваенна-палітычнага кіраўніцтва ў самой Польшчы.
Адказ эксперта на гэта ды іншыя пытанні слухайце ў далучаным гукавым файле!
эж