Беларуская Служба

Прэм’ер: 15 кастрычніка ў Польшчы адбудзецца найвялікшае свята дэмакратыі за 30 гадоў

16.08.2023 13:54
Старшыня Дзяржаўнай выбарчай камісіі Сільвестр Марціняк заявіў, што арганізацыя рэферэндуму ў дзень парламенцкіх выбараў зʼяўляецца законнай.
Аўдыё
  • Прэм’ер: 15 кастрычніка ў Польшчы адбудзецца найвялікшае свята дэмакратыі за 30 гадоў
W jesiennym referendum Polacy odpowiedzą na cztery pytania
W jesiennym referendum Polacy odpowiedzą na cztery pytaniaSchutterstock/Kamil Zajaczkowski

Польскі ўрад вынес на зацвярджэнне ў Сейм ідэю агульнанацыянальнага рэферэндуму адначасова з парламенцкімі выбарамі.

У панядзелак, 14 жніўня прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі накіраваў старшыні Сейма прапанову правесці 15 кастрычніка паралельна з парламенцкімі выбарамі агульнанацыянальны рэферэндум па чатырох пытаннях, абвешчаных раней кіруючай правакансерватыўнай партыяй «Права і справядлівасць».

Першае пытанне тычыцца продажу замежным юрыдычным асобам важных дзяржаўных актываў, другое – павышэнне пенсійнага ўзросту, які зараз складае 60 гадоў для жанчын, і 65 – для мужчын, трэцяе – механізму размеркавання мігрантаў паміж краінамі Еўрасаюза, чацвёртае – дэмантажу агароджы на мяжы Польшчы і Беларусі.

Старшыня Дзяржаўнай выбарчай камісіі Сільвестр Марціняк заявіў, што арганізацыя рэферэндуму ў дзень парламенцкіх выбараў зʼяўляецца законнай. У адзін дзень, паводле польскага заканадаўства, нельга праводзіць толькі парламенцкія і мясцовыя выбары:

-Звяртаю ўвагу на тое, што закон аб правядзенні агульнанацыянальнага рэферэндумаў быў прыняты ў 2003 годзе. Адзін з артыкулаў гэтага закона дазваляе правядзення парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў у адзін, гэта тычыцца і рэферэндумаў. Непасрэднае волевыяўлення суверэна – то-бок рэферэндум – гэта важная рэч для грамадзянаў.

Урад абгрунтоўваў правядзенне рэферэндуму адначасова з выбарамі ў Сейм і Сенат тым, што гэта прывядзе да зніжэння выдаткаў і павелічэння выбарчай яўкі. Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі лічыць, што 15 кастрычніка ў Польшчы адбудзецца «найвялікшае свята дэмакратыі за мінулыя 30 гадоў»:

-Дарагія суайчыннікі, запрашаю вас на найвялікшае свята дэмакратыі за мінулыя 30 гадоў. 15 кастрычніка мы зможам кінуць у выбарчую скрыню бюлетэні, якая засведчыць чаго мы хочам у будучыні.

Польская апазіцыя абвінавачвае ўлады ў спробах мабілізаваць выбарцаў праз рэферэндум і папулісцкай прапагандзе супраць людзей, якія шукаюць прытулку ў Польшчы. Вынік такога галасавання ніяк не паўплывае на працэс прыняцця рашэнняў у Еўрасаюзе. Таксама ключавыя апазіцыйныя партыі Польшчы збіраюцца байкатаваць рэферэндум, а дакладныя крокі апазіцыі па гэтым пытанні будуць абвешчаны неўзабаве.

Дэпутат апазіцыйнай партыі «Грамадзянская платформа» Борыс Будка, у прыватнасці, заявіў, што апазіцыя будзе заклікаць грамадзянаў да ўдзелу ў «адзіным сапраўдным рэферэндуме»:

-Мы будзем заклікаць грамадзянаў удзельнічаць у адзіным сапраўдным і самым важным рэферэндуме, запланаваным на 15 кастрычніка. А менавіта ў выбарчым акце.

Польская сялянская партыя таксама як і «Грамадзянская платформа» адмаўляецца падтрымліваць і зацвярджаць прапанаваны кіроўнай партыя рэферэндум. Старшыня Сялянскай партыі Уладзіслаў Касіняк-Камыш перакананы, што палякаў цікавяць іншыя пытанні:

-Мы будзе галасаваць супраць гэтага выбарчага манеўру «Права і справядлівасці», які разлічаны на ўзмацненне падзелаў у нашым грамадстве ды павелічэння падтрымкі ўраду. Менавіта так трэба назваць гэты так званы рэферэндум, які не адказвае на ніводнае пытанне, якія сапраўды цікавяць палякаў: як змагацца з дарагавізнай? Як аднаўляць нармальнае жыццё і дабрабыт? На гэтыя пытанне такі рэферэндум не адкажа.

Рэферэндум, які пройдзе 15 кастрычніка, у дзень парламенцкіх выбараў, першапачаткова павінен быў быць пра прымусовае перасяленне мігрантаў. Аднак «Права і справядлівасць», каб яшчэ больш узмацніць пасыл і эмоцыі, мае намер задаць не адно, а чатыры пытанні. Сапраўдная стаўленне палякаў да ўраду «ПіС», а таксама да прапанаваных на рэферэндуме пытанняў даведаемся ўжо неўзабаве, а дакладней роўна праз два месяцы.

pr/pap/iar/эж