Партал geekweek паведамляе пра тое, што Злучаныя Штаты Амерыкі, занепакоеныя развіццём сітуацыі на Блізкім Усходзе, узмацняюць сваю мілітарную прысутнасць у рэгіёне. Так, стала вядома, што Вашынгтон перакідвае туды франтавыя штурмавікі A-10 Thunderbolt. Гэтыя самалёты, нягледзячы на тое, што іх выпуск пачаўся ў 1975 годзе, надалей з’яўляюцца сур’ёзнай зброяй на полі бою. Паводле аналітыкаў, такім чынам амерыканцы высылаюць сінгал Ірану, Хэзбале і Хамасу, што эскалацыя канфлікту з’яўляецца недапушчальнай.
Адпраўка штурмавікоў на Блізкі Усход мае таксама сімвалічнае значэнне. Менавіта A-10 знішчылі больш за тысячу іракскіх танкаў падчас першай вайны ў Персідскім заліве. Паветраныя машыны таксама вынікова выкарыстоўваліся ў Афганістане, падчас другой вайны ў Персідскім заліве і ў барацьбе з Ісламскай дзяржавай, паведамляе партал geekweek.
вс