Беларуская Служба

Ізраільскі палітык у рупары Крамля абвясціў: Расія заплаціць за ўсё

21.10.2023 09:17
«Мы знішчым ХАМАС, а потым упэўнімся, што Украіна выйграе вайну з Расіяй».
        -
Дым падымаецца пасьля ізраільскага авіяўдару ў раёне Таль Аль-Хава ў ГазеPAP/EPA/MOHAMMED SABER

«Мы знішчым ХАМАС, а потым упэўнімся, што Украіна выйграе вайну з Расіяй. Гэта Расія падтрымлівае ХАМАС і тым самым вядзе да генацыду ізраільцян. Расія проста заплаціць...», – такія словы прагучалі ад Аміра Вайтмана, члена ізраільскай кіруючай партыі «Лікуд» падчас выступу ў прамым эфіры ў расійскім тэлебачанні.

Вайтман выступіў у эфіры «Russia Today», дзе наўпрост выказаў сваю незадаволенасць тым, што Расія спансіруе ХАМАС. У сваёй заяве ён неаднаразова падкрэсліваў, што Расія заплаціць за ўсё гэта, а яго краіна будзе пераможцам у апошнім узброеным канфлікце.

«Я разумею, што гэта расійская прапаганда, але я хачу сказаць: мы скончым гэтую вайну, таму што мы моцныя. Пасля гэтай перамогі Расія за ўсё гэта заплаціць. Паверце, Расія проста заплаціць», – сказаў палітык.

На ўдакладненне журналіста «Расія заплаціць?», палітык працягнуў: «Так, таму што яна падтрымлівае нашых апанентаў. Расія падтрымлівае нацыстаў, якія хочуць учыніць супраць нас генацыд. Слухайце мяне ўважліва, мы пакончым з гэтымі нацыстамі, мы выйграем гэтую вайну і гэта не зойме ў нас шмат часу. Мы не забудзем, што вы зрабілі. Мы пераканаемся, што Расія заплаціць». Твар журналіста расійскай станцыі гаварыў сам за сябе, падкрэслівае партал niezalezna.pl.

ав

Ізраільска-палестынскі канфлікт уплывае на бяспеку ў Еўропе

19.10.2023 12:01
У той жа час Ізраіль і ХАМАС абвінавачваюць адзін аднога ў бамбардзіроўцы поўнага пацыентаў шпіталя ў паўночнай частцы сектара Газа.

У Каіры адбудзецца міжнародны саміт па мірным урэгуляванні канфлікту паміж Ізраілем і ХАМАС

20.10.2023 15:21
Будуць прысутнічаць як лідары краін Блізкага Усходу, так і міжнародных структур.