Беларуская Служба

Кіраванне «ПіС» прынесла важныя змены ў Войску Польскім

23.10.2023 14:59
Намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы заявіў, што неабходна працягваць развіццё і мадэрнізацыю Войска Польскага, а гэта будзе немагчыма без захавання фінансавання Узброеных Сілаў Польшчы на цяперашнім узроўні, і нават патрабуецца павялічыць гэтую падтрымку.
Аўдыё
  • Войцех Скуркевіч адзначыў, што мэтавы паказнік колькасці Войскаў тэрытарыяльнай абароны – 50 тысяч вайскоўцаў:
  ()
Войска Польскае (ілюстрацыя)Фота: Asodiumart/Shutterstock.com

У Польшчы падцягваецца перыяд паслявыбарчай няпэўнасці. Тыдзень пасля парламенцкіх выбараў застаюцца невядомымі тэрмін фармавання новага ўраду і яго склад, што выклікае нявызначанасць у шматлікіх аспектах жыцця польскай дзяржавы. Адна такі перыяд добрая нагода, каб падсумаць дасягненні апошніх васьмі гадоў. Намеснік міністра абароны Польшчы Войцех Скуркевіч на хвалях «Польскага радыё 24» акрэсліў стан Войска Польскага пасля васьмі гадоў кіравання «Права і справядлівасці».

Палітык, у прыватнасці, паведаміў, што адно з новаўвядзенняў «ПіС» -добраахвотная тэрміновая служба ў Войску Польскім - цешыцца вялікай папулярнасцю сярод моладзі.

У мінулым годзе Міністэрства абароны Польшчы планавала навучаць у рамках гэтага віду вайсковай служы 15 тыс. чалавек, аднак добраахвотную тэрміновую службу ў 2022 годе прайшло 16,5 тыс. палякаў. У 2023 годзе будзе пабіты чарговы рэкорд па наборы рэкрутаў, – кажа Войцех Скуркевіч:

- У  Польшчы ўжо на працягу доўгіх гадоў няма абавязковай вайсковай службы, мы таксама не збіраемся вяртаць гэты абавязак. Мне здаецца, што нашыя пераемнікі таксама не збіраюцца аднаўляць прызыў. Паводле Закону аб абароне Айчыны, быў створаны механізм добраахвотнай тэрміновай службы. Кожны, хто хоча служыць у войску, можа туды трапіць. Дадзеная форма службы значна пераўзышла нашыя самыя смелыя спадзяванні. Сёлета планавалі набор на гэты віды вайсковай службы на ўзроўні 25 тыс. чалавек, але праз вялікую колькасць ахвочых, давялося павялічваць набор да 33 тыс. Гэта добрая магчымасць служыць на карысць Польшчы.

Намеснік міністра абароны Польшчы таксама падкрэсліў, што не менш важным элементам сістэмы нацыяльнай бяспекі з'яўляецца развіццё Войскаў тэрытарыяльнай абароны, які былі пакліканы да жыцця ў 2017 годзе, менавіта падчас урадавання «Аб’яднаных правых», на чале з кансерватыўнай партыяй «Права і справядлівасць», якая зараз рыхтуецца пакінуць урадавыя калідоры.

Войцех Скуркевіч адзначыў, што мэтавы паказнік колькасці Войскаў тэрытарыяльнай абароны – 50 тысяч вайскоўцаў:

-На сённяшні дзень у Войсках тэрытарыяльнай абароны служаць 38 тыс. чалавек., паводле плану, яны мае быць 50 тыс., адпаведна набор будзе працягвацца. Іх колькасць не можа скарачацца і мы ніколі не пагодзімся на гэта. Войскі тэрытарыяльнай абароны – гэта важны элемент сістэмы татальнай абароны, якая паводле Стратэгіі нацбяспекі, павіна рэалізоўвацца ў Польшчы ў выпадку пагрозы. Менавіта жаўнеры Войскаў тэрытарыяльнай абароны знаходзяцца бліжэй да зямлі і людзей, да лакальных супольнасцяў на самых нізкіх узроўнях адміністратыўнага падзелу.

Палітык лічыць, што не менш важным для абароназдольнасці з’яўляецца павелічэння колькасці рэзервістаў:

-На падставе Закона аб абароне Айчыны, намі былі прынятыя дзве формы вайсковага рэзерву: пасіўны і актыўны. Пасіўны рэзерв – гэта ўсе тыя, хто можа быць жаўнерам, але па абсалютна розных прычынах не можа у цяперашні час несці вайсковую службу. Актыўны рэзерв – гэта тыя, хто ўжо служыў ў войску, склаў прысягу і прыпісаны да вайсковай часткі, мае мабілізацыйнан прадпісанне і ваенную прафесію. Хачу нагадаць, што падчас кіравання нашых папярэднікаў фактычна не было навучання і працы з гэтым рэзервам. 

Наш бюджэт адназначна вызначае колькасць рэзервістаў, якія праходзяць праз актыўнае навучанне, бо гэта лагістычнае і фінансавае пытанне. З бюджэту вынікае, што ў рознага віду зборах для рэзервістаў на працягу года ўдзел маюць прыняць 200 тыс. чалавек. Я перакананы, што колькасць рэзерву трэба планамерна павялічваць, пастаянна займацца іх падрыхтоўкай, бо рэзерв павінен быць гатовы ў выпадку крызісу, агрэсіі абараняць Польшчу.

Намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы таксама адназначна заявіў, што неабходна працягваць развіццё і мадэрнізацыю Войска Польскага, а гэта будзе немагчыма без захавання фінансавання Узброеных Сілаў Польшчы на цяперашнім узроўні, а нават павелічэння гэтага ўзроўню.

У бюджэце на 2024 год, якія дарэчы яшчэ не зацверджаны, закладзены выдаткі на абаронныя мэты на ўзроўні 118 млрд злотых (26,5 млрд еўра). Гэта складае 3% ВУП Польшчы. Дадатковыя 40 млрд злотых (амаль 9 млрд еўра) на мадэрнізацыю Войска Польскага паступяць з адмыслова створаннага Фонду падтрымкі Узброеных Сілаў.

Слухайце аўдыёфайл

pr/эж

У Жэшаве адзначалі шостыя ўгодкі стварэння Войскаў тэрытарыяльнай абароны

30.09.2023 15:19
«Жаўнеры Тэрытарыяльнай абароны заўсёды з'яўляюцца там, дзе яны патрэбныя: для барацьбы з катаклізмам і стыхійным няшчасцем»

Польскія жаўнеры асвойваюць прафесію пры дапамозе сістэмы мадэлявання поля бою

06.10.2023 15:11
Паводле міністра абароны, гэта павінен быць стандарт, калі гаворка ідзе пра абучэнне ў Войску Польскім.

Змены ў польскай арміі выклікалі палітычныя спрэчкі

11.10.2023 14:30
Прэзідэнт Анджэй Дуда прыняў адстаўку старога і прызначыў новага начальніка Генштаба Войска Польскага.