Адна з найбуйнейшых польскіх камерцыйных станцый Radia ZET замовіла апытанне грамадскай думкі, датычнае палітычнай сцэны ў Польшчы пасля парламенцкіх выбараў, якія прайшлі ў краіне тыдзень таму. Нагадаем, іх выйграла актуальна кіруючая ў Польшчы кансерватыўна-каталіцкая партыя «Права і справядлівасць» (ПіС), аднак яна ня мае парламенцкай большасці для стварэння ўраду, нават з патэнцыйным кааліцыянер. Хутчэй за ўсё ў Польшчы будзе кааліцыйны ўрад, створаны цяперашнімі апазіцыйнымі партыямі цэнтрысцкай накіраванасці. Такім чынам, хоць партыя ПіС і выйграла выбары, то насамрэч прайграла, бо праўдападобна будзе прымушаная перайсці ў апазіцыю.
Апытанне было праведзенае сацыялагічнай лабараторый IBRiS. Так, амаль ¾ рэспандэнтаў лічыць, што лідар «Права і справядлівасці» Яраслаў Качыньскі павінен пайсці на «палітычную пенсію». Адваротнага меркавання прытрымліваецца 25% удзельнікаў апытання. Яраслаў Качыньскі кіруе партыяй з моманту яе стварэння ў 2001 годзе. Дарэчы, 36% прыхільнікаў ПіС мяркуе, што лідар партыі павінен адмовіцца ад пасады старшыні. Ва ўзроставай групе 18-29 гадоў ажно 97% рэспандэнтаў мяркуе, што Качыньскі павінен адмовіцца ад палітытычнай дзейнасці. Нагадаем, Яраславу Качыньскаму – 74 гады.
вс