У канцы кастрычніка мінулага года ЕС увёў восем пакетаў санкцый супраць Расіі ў сувязі з агрэсіяй супраць Украіны, якая пачалася ў лютым. За аналагічны перыяд гэтага года 27 краінаў-членаў ЕС змаглі прыняць толькі два, і большасць лідараў, дыпламатаў і афіцыйных асоб ЕС на працягу некалькіх месяцаў прызнавалі, што магчымасці ЕС для гэтага вычэрпваюцца. Застаецца пералік тавараў і арганізацый, якія могуць трапіць у санкцыйны спіс дзякуючы найбольш жорсткім у гэтым пытанні краінам: Літве, Латвіі, Эстоніі і Польшчы. Да іх адносяцца, сярод іншага: алмазы з Антвэрпэну або санкцыі супраць расійскага гіганта «Расатам».
Размовы аб 12-м пакеце знаходзяцца ў зачаткавым стане, але гэта яшчэ адна нагода для ЕС ажывіць міжнародную цікавасць да вайны ва Украіне. Цяпер яна ў цені ізраільска-палестынскага канфлікту, у які ўцягнуты не толькі звышдзяржавы, але і краіны Глабальнага Поўдня.
Больш за ўсё супраць уключэння алмазаў у спіс тавараў, на якія распаўсюджваецца эмбарга ў гандлі з Расіяй, выступіла Бельгія, якая з'яўляецца адным з лідараў на гэтым рынку. Ініцыятыва ў гэтым пытанні зыходзіла ад G7. Цяпер прапанова знаходзіцца на стадыі кансультацый Еўракамісіі з асобнымі дзяржавамі ЕС, каб яе можна было ўключыць у гатовы 12-ы пакет. Гэта, хутчэй за ўсё, будзе прапанавана ў лістападзе. Пакуль дзяржавы падаюць свае прапановы.
Вільня хоча ўвесці забарону на заключэнне новых кантрактаў з «Расатамам» і спыніць закупкі расійскага ўрану, звадкаванага газу і сталі. Варшава таксама прапануе ўвесці забарону на перадачу ІТ-паслуг, а Талін, у сваю чаргу, патрабуе поўнага гандлёвага эмбарга супраць Расі. Апошняя прапанова здаецца радыкальнай, але аргумент Эстоніі ў тым, што краіны, якія мяжуюць з Расіяй, у першую чаргу адказваюць за мытны кантроль тавараў, які становіцца ўсё больш праблематычным ва ўмовах усіх прынятых і планаваных санкцый.
Матэрыял цалкам можна прачытаць у Dziennik Gazeta Prawna / вх