Беларуская Служба

Павал Усаў: Верыць словам Лукашэнкі не прыходзіцца, але трэба верыць эмоцыям

01.11.2023 11:30
На сустрэчы з журналістамі Лукашэнка заявіў, што гатовы размаўляць з еўрапейцамі, у прыватнасці палякамі.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Верыць словам Лукашэнкі не прыходзіцца, але трэба верыць эмоцыям
Павал Усаў.

 Ён выказаў надзею, што новы ўрад паспрыяе паляпшэнню адносін, ён выразна хваліў польскае грамадства. Рыторыка была мяккая і неагрэсіўная. ЕС, паводле яго, павінны будаваць адносіны з Расіяй. Найбольшай крытыцы падверглася Літва.

Ці гэта сапраўдная змены рыторыкі і чаму яна адбываецца? Адказвае палітолаг Павал Усаў:

-Паводле мяне, у яго ёсць разуменне, што Расія не пераможа Украіну, і для яго гэта шанс выйсці з пасткі, хаця б на палітычным узроўні. Таксама ён разумее, што не зможа адарвацца ад Расіі, але ён спадзяецца, што нейкі шанец на новы фармат у адносінах з ЕС ці паасобнымі краінамі ў яго будзе.

Аднак Лукашэнка сёння кажа адно, заўтра – іншае?

-Беларуская рэчаіснасць нас навучыла, што верыць словам Лукашэнкі не прыходзіцца, але трэба верыць эмоцыям. Ён не ўмее стрымліваць эмоцыі. Яны выдаюць яго сапраўдны настрой. Дык вось настрой Лукашэнкі падчас адказу на пытанні быў пазітыўны. Ніколі я не чуў такой пахвалы ў бок Польшчы. Канешне ён не змяняе сваёй пазіцыі, што на ўльтыматум ён ісці не будзе, што тут Захад павінен зрабіць нейкія першыя крокі, калі хоча спыніць навалу мігрантаў. Адначасова паказвае, што ён адкрыты да дыялогу.

Ці Еўропа пойдзе на адлігу без вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій?

-Думаю, што фактар уласнай бяспекі Еўропы важнейшы, чым фактар палітвязняў у Беларусі. Асабліва на фоне разнастайнай аперацыі Ізраілю ў сектары Газа. Рэжым будзе здавацца меншым злом, чым ахвяры ХАМАС. Кансалідацыя заходніх, антыдэмакратычных рэжымаў відавочная. У гэтай кансалідацыі Лукашэнка можа атрымаць дадатковы шанс, асабліва калі хваля мігрантаў праз Беларусь будзе вялікай, – гаворыць Павал Усаў.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павал Усаў: Справа беларусаў у Літве штучна накручаная

25.10.2023 15:45
6 з 10 літоўцаў падтрымліваюць больш жорсткія ўмовы ўезду беларусаў у Літву.