Адбываюцца пастаўкі пускавых установак K239 Chunmoo для Войска Польскага. У порце Гданьска прайшла разгрузка пускавой устаноўкі, усталяванай на шасі Jelcz, і чатырох модуляў, якія таксама будуць усталяваныя на польскіх грузавіках, – паведаміў у чацвер кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак, якога цытуе польскі партал forsal.pl.
«Наша армія ўжо мае дзве сістэмы на шасі Jelcz і 15 модуляў, якія будуць інтэграваныя на прадпрыемствах Huta Stalowa Wola», – напісаў палітык.
Агулам 218 пускавых установак разам з матэрыяльна-тэхнічным і навучальным комплексам ды боепрыпасамі будуць пастаўленыя Узброеным сілам Польшчы.
Апошнім часам Польшча замовіла ў Паўднёвай Карэі шэраг розных відаў баявой тэхнікі – танкі K2 Black Panther, самаходныя гаўбіцы K9, рэактыўныя ўстаноўкі K239 Chunmoo, а таксама лёгкія самалёты FA-50.
эж