Былы прэзідэнт і прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў у сваім артыкуле ў дзяржаўнай «Расійскай газеце» папярэдзіў Польшчу аб тым, што ў Максве яга лічыцца «небяспечным ворагам» і можа пазбавіцца сваёй дзяржаўнасці, калі працягне прытрымлівацца цяперашняга знешнепалітычанага курсу.
«Прыхільнасць кіраўніцтва Польшчы смуродным ідэйным устаноўкам Дмоўскага і бруднай палітычнай спадчыне Пілсудскага нясе значную пагрозу, у тым ліку, яе ўласнай нацыянальнай бяспецы. Варта папярэдзіць нашых вечных польскіх «сяброў»: нацыяналістычная мегаламанія, захапленне былой веліччу і салодкія мары аб новым рэгіянальным лідарстве вельмі небяспечныя для іх саміх. Спробы вярнуць сабе статус буйной усходнееўрапейскай дзяржавы, апелюючы да абвостранай нацыянальнай самасвядомасці, часта абыходзіліся Польшчы вельмі дорага», – напісаў Мядзведзеў, якога цытуе польскі партал niezalezna.pl.
Каментуючы гэтыя заявы Дзмітрыя Мядзведзева, упаўнаважаны ўрада па бяспецы інфармацыйнай прасторы Польшчы Станіслаў Жарын падкрэсліў, што расійскія кіраўнікі ўжо шмат гадоў стымулююць нянавісць да Польшчы ў межах сваёй прапагандысцкай дзейнасці. «Агрэсіўны тэкст Мядзведзева – гэта тыповы крамлёўскі сеанс нянавісці, напоўнены пагрозамі ў адрас Польшчы і НАТА», – перакананы ўпаўнаважаны польскага ўраду.
Паводле Станіслава Жарына, артыкул Мядзведзева даказвае, што расійскія эліты вельмі сурʼёзна ставяцца да патэнцыялу Польшчы і бачаць, што дзеянні Варшавы ў апошнія гады значна знізілі ўплыў Расіі ў Еўропе.
Таксама ўпаўнаважаны польскага ўраду падкрэсліў, што Расія працягвае гібрыдныя дзеянні супраць Захаду, накіраваныя на тое, каб дэстабілізаваць НАТА, падрыхтаваць глебу для паражэння Украіны і прымусіць яе падпарадкавацца расійскім інтарэсам.
эж