Беларуская Служба

Даследчык агучыў спосаб, як выклікаць крызіс у Расіі

09.11.2023 11:20
Польшча і краіны Балтыі месяцамі спрабуюць знізіць максімальную цану, каб узмацніць ціск на Крэмль, які страціў 27% даходаў ад продажу газу і нафты за першыя дзесяць месяцаў 2023 года.
ІлюстрацыяФота: Oleg Kliucharev/ Shutterstock

G7, Еўрасаюз і Аўстралія ўвялі максімальную цану на пастаўкі нафты з Расіі, вышэй за якую страхаванне танкераў у заходніх установах блакуецца – 60 долараў за барэль, піша biznesalert.pl. Гэтае рашэньне мае на мэце абмежаваць даходы Крамля, але, у адрозьненьне ад эмбарга, захаваць ліквіднасьць на рынках, напрыклад, у Азіі. Такое рашэнне з'яўляецца кампрамісам.

Польшча і краіны Балтыі месяцамі спрабуюць знізіць максімальную цану, каб узмацніць ціск на Крэмль, які страціў 27% даходаў ад продажу газу і нафты за першыя дзесяць месяцаў 2023 года.

Механізм, прапанаваны палякамі і балтыйскімі краінамі, прадугледжваў перагляд максімальнай цаны на 5% ніжэй за рынкавы кошт расійскай нафты маркі Urals. Гэтае рашэнне працавала, калі цэны на нафту былі ніжэй за 60 долараў, але цяпер, з-за абыходу санкцый у краінах G7, ЕС і Аўстраліі, цана вырасла прыкладна да 74 долараў. Расіяне ўсё часцей страхуюцца ў Азіі, выкарыстоўваючы флот танкераў-прывідаў, які імкліва расце.

Тым не менш, на думку галоўнага эканаміста Інстытута міжнародных фінансаў (ЗША) Рычарда Брукса, зніжэнне максімальнай цаны можа абваліць сістэму дзяржаўнага кіравання ў Расіі.  Эксперт пераконвае Германію падтрымаць прапанаванае палякамі рашэнне.

«ФРГпатрэбны танны газ з Расіі. Спосаб атрымаць гэта – змяніць рэжым у Расіі. Толькі тады газаправоды Nord Stream 1 і 2 змогуць аднавіць працу. Фінансавы крызіс можа прывесці да змены рэжыму ў Расіі. Больш нізкая цана, зацверджаная краінамі G7, можа прывесці да такога крызісу. Гэта ў інтарэсах Берліна. Калі мы пазбавім Расію грошай, у гэтай краіне зʼявіцца вялікая верагоднасць фінансавага крызісу», – кажа даследчык.

Аднак задача можа заключацца ў тым, каб абмежаваць даступнасць нафты, павысіць яе кошт і перашкодзіць аднаўленню эканомікі, а таксама прымусіць незаходні свет выконваць санкцыі. ЗША папярэдзілі, што будуць уводзіць санкцыі супраць субʼектаў, якія ўхіляюцца ад выканання максімальнай цаны, але да гэтага часу яны аштрафавалі дзве кампаніі, і гэтая практыка працягваецца.

РФ у кастрычніку пастаўляла каля 3,48 мільёна барэляў нафты ў суткі. Цэнтр Kpler мяркуе, што ў лістападзе пастаўкі могуць вырасці да 3,6-3,7 млн ​​барэляў у дзень.

эж