- Гэта была наша памылка – кажа для «Rzeczpospolita» былы кіраўнік ізраільскай выведкі «Масад» Ефраім Галевы пра непадрыхтаванасць Ізраілю да нападу Хамас. Адначасова ён прапануе дасягнуць пагадненне з паленстынцамі.
- Дадзены фрагмент мяжы меў сваю сістэму аховы, але яна не спрацавала, – кажа Галевы, які кіраваў ізраільскай выведкай у гады 1998-2002. 7 кастрычніка з Сектара газы на тэрыторыю Ізраілю праніклі больш за 3 тыс. баевікоў Хамас, якія забілі больш за 1400 чалавек, а 239 узялі ў закладнікі. Галевы таксама падкрэслівае, што палестынцы здолелі больш за год трымаць у таямніцы падрыхтоўку да тэракту. «Падрабязнасці аперацыі ведалі толькі пару чалавек, – адзначыў ён.
Былы кіраўнік Масаду лічыць, што неабходна выпрацаваць новыя схемы ўзаемадачынення з палестынцамі. Ён быў бы за тое, каб перадаць кантроль над Сектарам Газы Палястынцам з Заходняга берагу Іардану, якія канкуруюць з Хамас.
Галевы прапануе нават адпусціць з турмы лідара »Фатаг« Марвана Баргуці, які, паводле яго, згадзіўся б на суіснаванне палестынскай дзяржавы побач з ізраільскай. Аднак для такіх крокаў патрэбныя змены на ізраільскай палітычнай сцэне, не пры Нэтаньяху, – кажа Ефраім Галевы.
яс