Беларуская Служба

Змяншаецца лічба ўкраінцаў у Польшчы

17.11.2023 06:03
У ЕС пражывае 4 млн 200 тыс. украінцаў, якія пакінулі радзіму пасля пачатку вайны. 
Грамадзяне Украіны на польскай памежнай станцыі Пшэмысль Shutterstock/0simon0 SzymonLaszewski

Колькасць украінцаў, якія знаходзяцца ў Польшчы, змяншаецца з кварталу ў квартал. Большасць людзей, якія перасеклі польска-ўкраінскую мяжу пасля 24 лютага 2022 года, ужо вярнуліся дамоў, паведамляе партал Interia.

Каля 4 млн 200 тыс. украінцаў, якія пакінулі сваю краіну пасля пачатку вайны, цяпер знаходзяцца ў Еўрасаюзе, паведаміла еўрапейская статыстычная служба «Еўрастат».

Зараз найбольшая лічба ўкраінцаў пад часовай абаронай пражывае ў дзвюх краінах Еўрасаюза. На першым месцы – Германія: 1 млн. 100 тыс. чалавек. Гэта дае 28% ад колькасці людзей, якія пакінулі Украіну пасля расійскай агрэсіі.

На другім месцы – Польшча: у трэцім квартале 2023 года ў краіне засталося 958 тыс. украінцаў.

Найбольшая колькасць людзей, якія карыстаюцца часовай абаронай, на тысячу жыхароў Еўрасаюза зафіксавана ў Чэхіі, дзе гэты паказчык склаў 33,1. Наступныя месцы занялі Эстонія (26,2), Польшча (26,1), Балгарыя (25,8) і Літва (25,5). Сярэдні паказчык па ЕС склаў 9,3 чалавека на тысячу жыхароў.

З пачатку вайны каля 17 млн украінцаў перасеклі польска-ўкраінскую мяжу, з іх 15 млн ужо вярнуліся ў сваю краіну.

вс