Беларуская Служба

Лукашэнка абмяжоўвае свабоду веравызнання

04.12.2023 10:30
Беларускія ўлады ўводзяць новыя, рэзкія абмежаванні свабоды веравызнання.
K  .
Kасцёл у Нарачы. Уладзімір Пац/Polskie Radio

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі ўводзіць новыя, больш жорсткія абмежаванні, невыкананне якіх пагражае дэлегалізацыяй дзейнасці рэлігійных арганізацый. Адпаведныя палажэнні па гэтым пытанні былі прынятыя 29 лістапада ў другім чытанні Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь (ніжэйшай палаты беларускага парламента), паведамляе старонка dorzeczy.pl.

Каментатары падкрэсліваюць, што новыя правілы ўводзяць шэраг забаронаў і адначасова пашыраюць пералік выпадкаў, калі рэлігійныя суполкі могуць быць ліквідаваныя.

Прыняты надоечы законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці рэлігійных арганізацый» з'яўляецца новай рэдакцыяй закона «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях» ад 31 кастрычніка 2002 года, які ўносіць шэраг змяненняў у Грамадзянскі кодэкс Беларусі.

Згодна з імі рэлігійныя арганізацыі больш не змогуць выкарыстоўваць нерэлігійную сімволіку ў месцах культу, а таксама размяшчаць тэксты і выявы, накіраваныя на распальванне рэлігійных спрэчак і варожасці, займацца дзейнасцю, «накіраванай супраць суверэнітэту Беларусі, яе канстытуцыйнага ладу і грамадзянскай згоды», а таксама займацца палітычнай дзейнасцю.

Падставай для ліквідацыі рэлігійных суполак могуць быць: неадпаведнасць іх дзейнасці з асноўным напрамкам унутранай і знешняй палітыкі краіны, дыскрэдытацыя дзяржаўнай улады, прапаганда вайны, сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасці і экстрэмізму, знявага нацыянальнага гонару і годнасці, прычыненне шкоды здароўю і маральнасці грамадзян і іншыя фактары.

Новыя палажэнні таксама змяняюць парадак дзяржаўнай рэгістрацыі рэлігійных арганізацый, абмяжоўваюць місіянерскую і паломніцкую дзейнасць; уводзяць змены, датычацца маёмасных адносін рэлігійных арганізацый.

Перш чым новы закон падпіша кіраўнік краіны, яго павінна зацвердзіць верхняя палата беларускага парламента – Савет Рэспублікі Нацыянальнага схода.

аз