Як заявіў прэс-сакратар Пентагона генерал Пэт Райдэр, пагадненне «дазволіць пашыраць ваеннае супрацоўніцтва, у тым ліку, вызначэнне прававога статусу разгорнутых войскаў, доступу да раёнаў дыслакацыі і папярэдняга разгортвання ваеннай тэхнікі», – пішуць на польскім партале dziennik.pl. Пагадненне паміж Вашынгтонам і Стакгольмам таксама заклікана стварыць умовы для аказання ваеннай падтрымкі Швецыі ў выпадку адпаведнай просьбы з яе боку. Дамова, сярод іншага, прадугледжвае, што шведскія аэрапорты сталі даступнымі для арміі ЗША.
Гэта першае такое пагадненне паміж ЗША і Швецыяй. Паралельна дапрацоўваецца аналагічнае пагадненне паміж ЗША і Фінляндыяй. Дакумент падпісаны ў кантэксце дагэтуль нявырашанага пытання аб ратыфікацыі ўступлення Швецыі ў НАТА. Падчас візіту ў Вашынгтон шведскі міністр абароны выказаў надзею, што гэта адбудзецца «як мага хутчэй».
«Швецыя з'яўляецца моцным, здольным партнёрам у галіне абароны, падзяляе каштоўнасці НАТА і будзе далей умацоўваць Альянс пасля завяршэння яе ўступлення ў НАТА. Членства Швецыі ўмацуе нашу калектыўную абарону і палепшыць нашу здольнасць рэагаваць на выклікі бяспецы ў еўраатлантычным рэгіёне», – гаворыцца ў афіцыйнай заяве Пентагона.
эж