Беларуская Служба

«Трэці шлях» хоча рэферэндуму па пытанні абортаў у Польшчы

07.12.2023 13:02
Мы павінны вызначыць гэтую справу разам з усім грамадствам, заявіў у размове са штодзёнкай «Rzeczpospolita» спікер Сейму, лідар партыі «Польшча 2050» і руку «Трэці шлях» Шымон Галоўня.
   2050 (PL2050)
Лідар партыі “Польшча 2050” (PL2050) Шымон ГалоўняPAP/Radek Pietruszka

Змест палітыкі павінен адаптавацца да патрабаванняў сучаснасці. Сёння ў нашых шыротах патрэба ў бяспецы выходзіць на першы план, зазначыў палітык.

Гэта звязана з вайной ва Украіне, але таксама з эканамічным крызісам ды кліматычнымі зменамі. У адказ на гэта Шымон Галоўня прапануе адмовіцца ад парадыгмы барацьбы, якая атруціла ў Польшчы грамадскае жыццё, дайшла нават да пачатковай школы, а рухацца да супрацоўніцтва.

Палітык заявіў, што нягледзячы на вайну, грамадскасць у Польшчы чакае вырашэння іншых пытанняў. Адным з іх з’яўляецца права на аборты, піша выданне.

Шымон Галоўня распавёў, што ў Сейм ужо паступіла два законапраекты, унесеныя левымі партыямі. Цяпер яны праходзяць праз грамадскія кансультацыі.

Сукіраўнік руху «Трэці шлях» завіў, што яны настойваюць на неабходнасці правядзення рэферэндуму па пытанні абортаў. Па дадзенай справе ёсць дамоўленасць унутры парламенцкай кааліцыі большасці.

Палітык дадаў, што выбар таго, як будзе гучаць пытанне, вырашыцца ў кансультацыях з грамадскасцю. Дзеля гэтага ў наступным годзе Сейм хоча стварыць на сваім партале прыкладанне для камунікацыі з грамадзянамі, піша выданне.

юл